Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь прапаноўвае Расеі сумесную праграму ўзбраенняў 16:11, 20/10/2006
Кіраўніцтва міністэрства абароны Беларусі прапанавала вайсковаму ведамству Расеі распрацаваць сумесную праграму ўзбраенняў на 2007-2012 гады, заявіў намеснік начальніка Генштаба Узброенных сіл Беларусі генерал-маёр Пётр Ціхноўскі.
"Кіраўніцтва Мінабароны Беларусі выйшла з ініцыятывай на вайсковае ведамства Расеі аб распрацоўцы сумеснай праграмы ўзбраенняў на перыяд 2007-2012 гады", – сказаў генерал П.Ціханоўскі ў пятніцу ў Маскве, перадае "Інтэрфакс".