Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракаповіч: Нацбанк тэхнічна гатовы да ўвядзення адзінай валюты 13:22, 20/10/2006
Нацыянальны банк Беларусі канстатуе тэхнічную гатовасць да ўвядзення адзінай валюты ў "саюзнай дзяржаве". Аб гэтым паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, адказваючы на пытанні журналістаў.
У 2006 годзе цэнтральныя банкі Беларусі і Расеі працавалі над уніфікацыяй грашова-крэдытнай палітыкі, іншымі дакументамі у гэтай сферы. Яны падрыхтавалі і ўзгаднілі шесць пагадненняў. Па словах Пятра Пракаповіча, з боку банкаў усе тэхнічныя пытанні па ўвядзенні адзінай валюты ў "саюзнай дзяржаве" прапрацаваныя. "Мы вядзем планамерную працу па выкананні дамоўленнасцяў аб стварэнні «саюзнай дзяржавы»", – адзначыў ён.
У цяперашні час працягваецца праца па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні роўных умоў для суб`ектаў гаспадарання, стварэнні адзінай мытнай прасторы. Аднак тэмпы гэтай працы, па меркаванні Пятра Пракаповіча, недастаткова высокія для вырашэння дадзеных задач.
Бакі маюць намер у чарговы раз абмеркаваць гэтыя пытанні на паседжанні Міжбанкавага валютнага савета, якое адбудзецца ў канцы лістапада ў Смаленску.