Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністры абароны пагадненне па СПА не падпісалі
15:18, 20/10/2006

Шэраг рашэнняў па развіццю вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі прыняты на паседжанні сумеснай калегіі абаронных ведамстваў двух краін. Яно прайшло сёння ў Маскве пад старшынствам кіраўнікоў вайсковых ведамстваў Беларусі і Расеі Леаніда Мальцава і Сяргея Іванова. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі падрыхтоўку да падпісання пагадненняў па стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны і па стварэнні аб`яднанай сістэмы сувязі, аднак дакументы не падпісалі, як анансавалася ўчора.

Як паведаміў журналістам па выніках паседжання Сяргей Іваноў, на калегіі быў зацверджаны план сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны двух краін да 2009 года. Па яго словах, гэты дакумент стане асновай для штогадовага планавання дзейнасці аб`яднанай рэгіянальнай групоўкі войскаў. У плане меры па забеспячэнні ваеннай бяспекі цесна ўвязаныя з аналагічнымі мерапрыемствамі, прадугледжанымі ў рамках арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падкрэсліў Сяргей Іваноў.

Па яго словах, бакі зацвердзілі таксама план інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі да 2009 года. Апроч інтэнсіфікацыі інфармацыйнага забеспячэння гэты дакумент прадугледжвае выкарыстанне ў працы вайсковых ведамстваў двух краін самых новых інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку касмічных. Планам прадугледжваецца таксама стварэнне вандроўнага прэс-цэнтра рэгіянальнай групоўкі войскаў.

На паседжанні была таксама зацверджана праграма вайскова-навуковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі падрыхтоўку да падпісання пагадненняў па стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны і па стварэнні аб`яднанай сістэмы сувязі.

Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА ступень гатовасці пагаднення па стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветрнай абароны, кіраўнік вайсковага ведамства Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў цяперашні час па гэтым дакуменце ў двух краінах завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Ён выказаў упэўненасць, што да канца цяперашнаяга года гэтае пагадненне будзе падпісанае.

Кажучы пра ўтварэнне аб`яднанай сістэмы сувязі, Леанід Мальцаў адзначыў, што яна дазволіць забяспечваць перадачу інфармацыі ад галоўнакамандуючых двух краін непасрэдна да выканаўцаў, а таксама атрымаць кіраўніцтву ўзброеных сіл неабходныя звесткі ад нізавых звёнаў.

Віцэ-прэм`ер Расеі міністр абароны Сяргей Іваноў выказаў упэўненасць, што прынятыя на сумесным паседжанні калегіі рашэнні будуць спрыяць далейшаму нарошчванню вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі і эфектыўнасці дзейнасці сумеснай групоўкі войскаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: