Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саміт СНД можа прайсці не ў Менску, а ў Астане
11:30, 20/10/2006

Юбілейны саміт лідэраў краін СНД у чарговы раз пераносіцца, але змяняе не часавы, а геаграфічны аспект і замест Менску адбудзецца ў Астане. Арганізатары мерапрыемства сцвярджаюць, што гэта адбудзецца ў канцы лістапада. Саміт СНД, прысвечаны 15-годдзю Садружнасці, магчыма, адбудзецца там, дзе яна была канчаткова абвешчаная, – у Алма-Аце, дзе 21 снежня 1991 года сабраліся лідэры 11 саюзных савецкіх рэспублік (за выключэннем Грузіі, якая далучылася да СНД пазней), піша "Время новостей".

Як вядома, гэты юбілейны саміт павінен быў адбыцца 17 кастрычніка ў Менску, але за тыдзень быў перанесены на канец лістапада. Ініцыятарам гэтага рашэння сталі прэзідэнты Расеі і Казахстана, і гэта абурыла Аляксандра Лукашэнку. Тым больш, што ў якасці падставы для адтэрміноўкі была названая неабходнасць правядзення кансультацый па праекце рэфармавання СНД, падрыхтаванаму казахстанскімі адмыслоўцамі. "Калі камусці жадаецца пад шыльдай рэфармавання наогул загубіць СНД, то мы ў гэтым працэсе ўдзельнічаць не маем намеру. Беларусь не будзе ўдзельнічаць у разбуральных тэндэнцыях у Садружнасці і заклікае іншыя дзяржавы настойліва прытрымлівацца гэтага прыкладу", – заявіў беларускі кіраўнік у панядзелак на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый міністэрстваў замежных спраў СНД.

З фармальнага пункту гледжання ў Назарбаева ёсць яшчэ некалькі аргументаў, каб настойваць на сваёй прапанове. Па-першае, ён зараз з`яўляецца страшынёй Садружнасці. Па-другое, менавіта яму было даручана на папярэднім саміце СНД падрыхтаваць прапановы па "выратаванню" СНД, распрацаваць меры па больш эфектыўнаму яго функцыянаванню. І, нарэшце, па-трэцяе, Нурсултан Назарбаеў, роўна як прэзідэнты Узбекістана і Туркменістана Іслам Карымаў і Сапармурат Ніязаў, – адзіныя, хто працягвае кіраваць сваімі краінамі ўсе гэтыя 15 год з таго моманту, як яны паставілі свае подпісы пад алма-атынскай Дэкларацыяй 1991 года аб заснаванні СНД.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: