Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Салідарнасць з Казуліным
15:04, 20/10/2006

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч разам з кіраўнікамі апазіцыйных партый накіраваў ліст да Ірыны Казулінай, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, які цяпер знаходзіцца за кратамі і мае намер распачаць бестэрміновую галадоўку. Ліст падпісалі таксама Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Бухвостаў. Прапануем Вашай увазе тэкст ліста:

"Вельмішаноўная спадарыня Ірына,

перадусім дазвольце выказаць Вам поўную падтрымку, салідарнасьць і вялікую павагу за Вашую адвагу й цьвёрдасьць. Улада моцна пралічылася, калі спадзявалася Аляксандра Ўладзіслававіча паставіць на калені, а Вас – зламаць маральна. У абароне Аляксандра Казуліна як палітычнага вязьня мы з Вамі.

Для вызваленьня Аляксандра Казуліна, што для нас ёсьць абавязковая і прыярытэтная палітычная задача, як нам бачыцца, неабходна рабіць дзьве рэчы.

Па-першае, весьці інтэнсіўную нацыянальную і міжнародную кампанію салідарнасьці з А.Казуліным, дамагаючыся вызначэньня ягонага вызваленьня (як і іншых палітычных вязьняў) перадумоваю міжнародных кантактаў з гэтай уладай. Мяркуем, нямала ў гэтай справе ўжо робіцца ўсімі намі супольна.

Па-другое, трэба мяняць сытуацыю ў краіне ў цэлым, маючы ясную стратэгію, ставячы рэальныя задачы й няўхільна іх выконваючы. Найважнейшая задача цяпер – аб’яднаць намаганьні ўсіх дэмакратычных сілаў, зьберагчы патэнцыял набытых сёлета ўвесну новых актывістаў, скарыстаць кампанію г.зв. мясцовых выбараў для данясеньня да мільёнаў людзей праўдзівай інфармацыі пра становішча ў краіне, у тым ліку пра палітычных вязьняў. Толькі калі мы ўдала й скаардынавана правядзем гэтую кампанію, тады любыя нашыя наступныя крокі, у тым ліку і меркаваны Кангрэс, будуць мець вагу. А цяпер прыкладзем усе намаганьні, каб дэмакратычныя сілы, у тым ліку і БСДП (Грамада), дзейнічалі разам і даносілі да грамадзтва агульнае пасланьне. Такім чынам, прапанаваную А.Казуліным ідэю Кангрэсу мы вітаем, аднак прапануем скаардынаваць.

У сувязі з гэтым мы падтрымліваем і іншыя прапановы А.Казуліна: даць супольную ацэнку вынікаў 10-гадовага панаваньня А.Лукашэнкі пасьля незаконнага рэфэрэндуму 1996 г., ініцыяваць альбо актывізаваць працэс міжнароднай праўнай ацэнкі прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьвярнуцца да С.Сідорскага з патрабаваньнем вызначыцца са сваім статусам.

Мы просім Аляксандра Ўладзіслававіча не пачынаць галадоўкі, а, наадварот, зьберагчы свае сілы й здароўе для барацьбы за дэмакратычную будучыню Беларусі. Са свайго боку запэўніваем, што зробім усё ў нашых магчымасьцях для хутчэйшага яго вызваленьня й для вяртаньня Свабоды ў Беларусь."


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: