Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Зміцерам Дашкевічам будзе закрытым
17:37, 20/10/2006

Cуд над маладзёвым лідэрам Зміцерам Дашкевічам, прызначаны на 30-га кастрычніка, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Аб гэтым стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”. Справу будзе разглядаць суддзя Ала Булаш – намесьніца старшыні суду Кастрычніцкага раёну Менску. Матывацыю закрыцця працэсу ў судзе не пазначылі. Праваабаронцы лічаць гэты выпадак абуральным.

-- Па-першае, - кажа юрыст Валянцін Стэфановіч, - Дашкевіч абвінавачаны па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), што парушае яго канстытуцыйнае права на свабоду асацыяцый. Па-другое, працэс хочуць зрабіць закрытым: бяз допуску журналістаў і шырокага колу грамадскасці – у лепшых традыцыях сталінскіх часоў. Мы лічым, што справа мае грамадскі рэзананс і таму павінна быць адкрытай. Мяркуем, што ўлады такім чынам хочуць схаваць падрабязнасці мэтадаў працы следчых органаў, якія ў масавым парадку выклікалі моладзь на допыты, аказвалі на актывістаў ціск. Чарговы раз патрабуем неадкладнага вызвалення Зміцера Дашкевіча і лічым яго пераслед палітычным.

Нагадаем, лідэр арганізацыі “Малады Фронт” Зміцер Дашкевіч быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 21 верасьня 2006 года яму было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне, мера стрымання пакінутая бяз зменаў.

Будынак Кастрычніцкага суда знаходзіцца па адрасе: вул. Сямашкі, 33.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: