Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч звяртаецца да парламентаў Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны
14:25, 20/10/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч cёння накіраваў зварот да кіраўнікоў парламентаў краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны з заклікам падтрымаць тых, хто церпіць за сваю палітычную пазыцыю ў Беларусі, і запатрабаваць ад уладаў Беларусі спынення рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітвязняў.

“30 кастрычніка 2006 года ў Мінску пачнецца суд над маладым чалавекам, лідэрам моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” – Зміцерам Дашкевічам. Яму інкрымінуюць “сяброўства і кіраванне незарегістраванай арганізацыяй”. Сёння Зміцер знаходзіцца ў турме, у жудасных умовах…5 кастрычніка быў арыштаваны іншы моладзевы актывіст 23-х гадовы Павал Красоўскі, якога абвінавачваюць ў тэрарызме і забойствах – надзвычай цяжкіх злачынстваў, за якія прадугледжваецца нават пакаранне смерцю... Не знайшоўшы ніводнай зачэпкі, ніводнага доказа, што сп.Красоўскі мае дачыненне да апісаных злачынстваў, улады былі вымушаныя яго адпусціць. Але крымінальны пераслед не спынены”, - гаворыцца ў звароце лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае, што па ўсёй Беларусі за апошні год прайшла магутная хваля рэпрэсіяў супраць прыхільнікаў дэмакратыі, сябраў і лідэраў дэмакратычных арганізацыяў і ў асаблівасці гэта тычыцца моладзі. Падчас падзеяў выбарчай кампаніі 2006 г. беларуская моладзь праявіла высокую грамадзянскую адказнасць за лёс сваёй краіны і мужна змагалася за перамогу дэмакратыі.

“Падчас выбарчай кампаніі тысячы людзей былі арыштаваныя. Сёння больш за 10 чалавек за палітычную дзейнасць пазбаўленыя волі і знаходзяцца за кратамі. Сярод іх экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Андрэй Клімаў, моладзевыя лідэры Павал Севярынец, Артур Фінкевіч. Рэжым не спыніцца на гэтым, рыхтуючы новыя і новыя абвінавачванні і судзілішча”, - зазначае лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл.

“Я заклікаю Вас падтрымаць тых, хто церпіць за сваю палітычную пазыцыю ў Беларусі, і запатрабаваць ад уладаў Беларусі спынення палітычных рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітвязняў”, звярнуўся Аляксандр Мілінкевіч да парламетарыяў.

Зварот накіраваны ў парламенты Аўстарыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мльты, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Гішпаніі, Швецыі, Нідэрланадаў, Вялікай Брытаніі, ЗША, Расіі і Украіны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: