Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Несмотря на объявленную голодовку, экс-кандидат в президенты Александр Козулин и бывший депутат парламента Сергей Скребец, согласно распорядку колонии, продолжают работать и по-прежнему находятся вместе с другими осужденными. Руководство ИК "Витьба-3" утверждает, что на сегодняшний день состояние их здоровья не вызывает опасений. Между тем, как пишет газета «Салідарнасць», родственники осужденных политиков обспокоены не на шутку.
Абвінаваўца Натальля Талаш прасіла пакараць праваабаронцу Кацярыну Садоўскую пазбаўленьнем волі на тры гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Тацяна Жулкоўская пакарала яе пазбаўленьнем волі на два гады.
101 пратэстант удзельнічае ў бестэрміновай галодоўцы ў абарону менскай царквы "Новае жыццё" Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН паведаміла супрацоўнік прэс-службы царквы Алена Паплаўская.
Войтэку Барадзіну, актывісту непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, у Наваградзкім АВІРы ў новы пашпарт адмовіліся ставіць пячатку пра дазвол на выезд за мяжу. Спадар Барадзін распавёў «Радыё Свабода», што супрацоўніца АВІРу патлумачыла адсутнасьць пераносу дзейснай пячаткі са старога пашпарта ў новы рашэньнем КДБ аб забароне яму выезду за межы краіны.
Итак, правозащитницу Екатерину Садовскую осудили за письмо, которое она не отправила. В этом не отправленном письме она требовала провести психиатрическую экспертизу Александра Лукашенко. Оправившись от шока, белорусы вскоре начнут сжигать свои личные дневники: авось, нагрянут с обыском да найдут в них основания для возбуждения уголовных дел?
"Нажаль, крымінальны пераслед нібыта "за абразу" Лукашэнкі – гэта звычайная практыка ў Беларусі. Калі ў дэмакратычнай краіне да гэтага ставіліся б спакойна, гэта бы проста абмяркоўвалася, то ў нас саджаюць. Гэта згубная практыка, сапраўдны тэрор супраць людзей за іх думкі. Кацярына Садоўская выказала сваё меркаванне, гэта яе права. Чаму чалавек не можа выказаць сваё асабістае меркаванне? Практыка пераследаў, судзілішчаў – усё гэта спадчына сталінскага рэжыму", – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі`97 былы палітвязень Валерый Леванеўскі, які адбыў два гады ў калоніі агульнага рэжыму таксама за "абразы" Аляксандра Лукашэнкі, каментуючы прысуд Кацярыне Садоўскай. Нагадаем, што за патрабаванне правесці псіхіятрычнае абследванне Аляксандра Лукашэнкі, праваабаронцу прусудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Президент Ирана Махмуд Ахмадинежад вновь подтвердил намерение Тегерана продолжать ядерную деятельность. "Весь иранский народ от мала до велика настаивает на реализации своего права и никогда даже на йоту не отступит от своих законных прав", - заявил в понедельник иранский президент, выступая на митинге в городе Рей недалеко от Тегерана.
Узаемаадносіны паміж Іранам і Беларуссю "блізкія і прыязныя", паміж двума краінамі існуе агульнасць пазіцый па ключавых пытаннях міжнароднай палітыкі і эканомікі. Аб гэтым падчас сустрэчы ў Тэгеране з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым заявіў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, адзначыўшы неабходнасць далейшага пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, гандлю, індустрыі і абароннай прамысловасці. Паказаўшы на візіт кіраўніка Беларусі ў Тэгеран, які мае быць, Ахмадзінежад выказаў надзею на тое, што візіт Аляксандра Лукашэнкі стане паваротным момантам у гісторыі ірана-беларускіх адносінаў і будзе спрыяць усебаковаму ўмацаванню і пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва.
У бліжэйшыя тыдні Аляксандр Лукашэнка наведае Іран з афіцыйным візітам, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Кіраўнік беларускага МЗС 23 кастрычніка завяршыў двухдзённы працоўны візіт у Іран. У Тэгеране ён правёў кансультацыі з кіраўніцтвам Ісламскай Рэспублікі па ўсім комплексе пытанняў беларуска-іранскіх адносінаў.
Украіна будзе пакупаць газ па кошце 130 даляраў за тысячу кубаметраў у першым паўгоддзі 2007 года толькі ў тым выпадку, калі выканае ўсе палітычныя ўмовы, якія паставіла Расея. Але нават калі ўсе пастаўленыя Расеяй умовы будуць выкананыя, з другога паўгоддзя Украіна будзе плаціць ужо 230 даляраў, "як і Беларусь з Малдовай". Такое меркаванне выказаў сёння, 23 кастрычніка, экс-старшыня "Нафтагаз Украіны", народны дэпутат фракцыі "Наша Украіна" Аляксей Іўчанка.
Адміністрацыя ААТ "Белшына" баіцца, што пра чыннікі галадоўцы актывістаў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) даведаюцца працаўнікі прадпрыемства. Як паведаміў www.praca-by.info адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту Міхась Усціновіч, прадстаўнікі адміністрацыі ўтойваюць інфармацыйныя лісткі пяршоўкі незалежнага прафсаюза.
21 кастрычніка Нямецкае аддзяленне праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" правяло ў Магдэбурзе акцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў, актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі "Партнёрства" Мікалая Астрэйку і Цімафея Дранчука. Праваабаронцы выйшлі ў пікет у цэнтры Магдэбурга з плакатамі "Свабода сходаў у Беларусі – толькі за кратамі", "Свабоду Мікалаю Астрэйкі і Цімафею Дранчуку", "Свабода меркаванняў у Беларусі – толькі на паперы", "НДА ў Беларусі забароненыя".
На з`ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў, які прайшоў 22 кастрычніка ў Менску, старшыня Саюза пісьменнікаў Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўладзімір Яварыўскі паведаміў, што амбасада Беларусі ў Кіеве адмовілася прыняць ордэны, якімі прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ўзнагародзіў трох беларускіх пісьменнікаў – Ніла Гілевіча, Сяргея Законнікава і Алеся Пашкевіча.
Магчыма, што ў Беларусі хутка будзе створаны банк са стопрацэнтным іранскім капіталам. Прынамсі, гэтае пытанне падрабязна абмяркоўвалася на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі з міністрам гандлю Ірана ў рамках візіту Сяргея Мартынава ў Іран з 19 па 22 кастрычніка, паведамляе АФН. Па меркаванні бакоў, адкрыццё такога банку значна спросціць узаемаразлікі паміж суб`ектамі гаспадарання двух краін і будзе спрыяць росту таваразвароту. Ці будзе гэта ізноў створаны банк, або іранскаму фундатару прапануюць які-небудзь з дзеючых банкаў, не паведамляецца.
Адміністрацыя выпраўленчай калоніі "Віцьба-3" пацвердзіла інфармацыю, што ў калоніі галадаюць двое зняволеных – экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін і былы дэпутат, лідэр групы "Рэспубліка" Сяргей Скрабец, які знаходзіцца ў зняволенні з траўня 2005 года. Былы дэпутат раней заявіў, што гатовы абвясціць галадоўку з-за таго, што яго дагэтуль не прадставілі да ўмоўна-датэрміновага вызвалення. "Скрабец таксама галадае ў знак салідарнасці з Аляксандрам Казуліным", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі`97 кіраўнік юрыдычнай службы Казуліна Алег Воўчык.
У Жодзіне сёньня плянуецца ператрус у офісе рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў старшыня аб’яднаньня Аляксандр Камароўскі. Падставай сталі фальшывыя 500 даляраў, якія ў ноч з 21 на 22 кастрычніка былі знойдзеныя ў яго шапцы на беларуска-польскай мяжы.
"Узаемаадносіны паміж Расеяй і Грузіяй – гэта ўнутраная справа гэтых краін, і, мне здаецца, што Арменіі і Беларусі не варта ў іх умешвацца", – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Ерэване 23 кастрычніка прэм`ер-міністр Арменіі Андранік Маргаран пасля перамоваў з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, які прыбыў у армянскую сталіцу напярэдадні.
Афіцыйны Менск мае намер працягнуць перагаворы з ПАСЕ. Аб гэтым заявіў старшыня ніжняй палаты нелегітымнага парламента Уладзімір Канаплёў пасля сустрэчы ў Маскве са страшынёй Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Дадзеная заява выклікала неадназначныя водгукі ў беларускіх палітыкаў.
Нарэшце, праз 11 гадоў нямецкі эксперт падтрымаў Лукашэнку ў яго імкненні працаваць "па Гітлеру". Эксперт Савета па знешняй палітыцы Нямеччыны Аляксандр Рар у інтэрэрв`ю "Белгазеце" прызнаўся: "... нельга быць цынікам, але бізнэс у Беларусі ўсёткі развіваецца. І даволі шмат еўрапейскіх бізнэс-структур мяркуюць, што ў вашай сітэме, дзе ёсць гарантаваны прэзідэнтам і урадам парадак, можна працаваць".
21 кастрычнiка ў Берасцi адбылася сустрэча лiдэра дэмакратычных сiл Аляксандра Мiлiнкевiча з дэмакратычным актывам горада. Гэта чарговая працоўная сустрэча з шэрагу запланаваных па ўсёй Беларусi паездак, мэтаю каторых ёсць абмеркаванне бягучай палiтычнай i грамадскай сiтуацыi ў краiне.
Больш за дзве тысячы чалавек прыйшлі 21 кастрычніка на плошчу Бангалор у Менску, каб выказаць пратэст пазбаўленню пратэстанскай царквы "Новае жыццё" храма. У цяперашні час 98 вернікаў працягваюць галадоўку пратэсту, якая цягнецца ўжо 18 дзён.
Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Іранам і іншымі незалежнымі краінамі, каб пераўтварыць аднапалярную сістэму свету ў шматпалярную. Пра гэта, як паведамляе Lenta.ru, заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.
Родственники насильственно исчезнувших людей со всего мира посетили Нью-Йорк с целью лоббирования принятия Генеральной Ассамблеей Организации Объединенных Наций Международной Конвенции для защиты всех лиц от насильственных исчезновений.
Мітынг у падтрымку пратэстанскай царквы "Новае жыццё" адбыўся 21 кастрычніка ў менскім парку Дружбы народаў у раёне пл. Бангалор. Па адзнацы арганізатараў, у мітынгу прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек – вернікі Аб`яднання хрысціянаў поўнага Евангелля, Саюза хрысціянаў веры Евангельскай, а таксама людзі, якія вырашылі выказаць сваю салідарнасць з царквой.
В последнее время Россия предприняла ряд жестоких мер в отношении Лукашенко. К примеру: местом проведения традиционного саммита СНГ недавно избран Казахстан, а не изначально запланированный Минск. Почему Россия так прессует единственного своего стратегического «союзника» в Содружестве? Ведущие эксперты отвечают вопрос «Независимой газеты».
У гомельскай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у мясцовыя саветы прадстаўнікоў апазыцыі ня будзе. Улады не палічылі мэтазгодным уключаць сюды прадстаўніцу Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), былога мэра Гомелю Сьвятлану Гальдадзэ.
Старшынём Саюзу беларускіх пісьменнікаў абраны празаік Алесь Пашкевіч. Гэта яго другі зáпар тэрмін на пасадзе. Пераабранне адбылося на чарговым 15-м з’ездзе арганізацыі, які прайшоў 22 кастрычніка.
Сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна атрымалі па пошце Паведамленне аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці. "Даводжу да Вашага ведама, што на падставе выканаўчага ліста № 1-1051 ад 13.07.2006 года суду Маскоўскага раёна г.Менску аб спагнанні з Казуліна А.У сумы ў памеры 20.000 рублёў у карысць Якімовіча А.Н., сумы ў памеры 190.000 рублёў у карысць ГУУС Менгарвыканкама, сумы ў памеры 21.000 рублёў у прыбытак дзяржавы, судом Цэнтральнага раёна г.Менску 16.10.2006 года ўзбуджаныя выканаўчыя вытворчасці № 14041; № 14042; № 14040", – гаворыцца ў дакуменце.
День начала революции и освободительной борьбы 1956 года отметит Венгрия в понедельник, 23 октября. Как ожидается, в Будапеште в понедельник состоятся многочисленные праздничные митинги и демонстрации, посвященные 50-й годовщине этих событий. Чтобы принять участие в праздничных мероприятиях, в Будапешт прибудут высокопоставленные делегации более чем из 50 стран.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін працягвае галадоўку. Аб гэтым БелаПАН паведаміў начальнік калоніі "Віцьба-3", дзе адбывае пакаранне палітык, Віталь Агністыкаў. Па яго словах, А.Казуліна не перавялі ў асобнае памяшканне, ён утрымоўваецца разам з іншымі асуджанымі. "Тры разы на дзень, як заведзена, яму выдаюць ежу, а вось што ён з ёй робіць – гэта ўжо яго справа", – сказаў начальнік калоніі. Па яго інфармацыі, Казулін адчувае сябе нармалёва і працягвае працаваць на паўстаўкі дапаможным працоўным.
Лидер сборной Беларуси по биатлону будет выступать за Украину. Олимпийский призер, чемпион мира, многократный победитель первенств Европы и этапов Кубка мира по биатлону Алексей Айдаров уже оформил украинское гражданство. Однако ему придется пропустить чемпионат мира 2007 г. - таково условие белорусской стороны.
Российско-грузинский конфликт сдерживает товарооборот между Беларусью и Арменией. Такую точку зрения, отвечая на вопросы журналистов, высказал сегодня на пресс-конференции в Ереване премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский.
На российско-латвийской границе на контрольно-пропускном пункте "Бурачки" Себежской таможни в Псковской области скопилось около 700 грузовиков, сообщили в понедельник РИА «Новости» в пресс-службе Северо-Западного таможенного управления (СЗТУ). "На международном автомобильном пункте пропуска "Бурачки" с латвийской стороны выстроилась очередь из 700 грузовиков. Сейчас там работают усиленные смены", - сказал сотрудник СЗТУ.
Международная организация труда (МОТ) продолжит сотрудничество с белорусским правительством и независимыми профсоюзами. Об этом БелаПАН сообщили в пресс-службе МОТ. Напомним, что 19-20 октября в Женеве проходили консультации между правительственной делегацией Беларуси во главе с вице-премьером Андреем Кобяковым и представителями МОТ. В пресс-службе подчеркнули, что "консультации носили неформальный характер, никаких решений по их итогам вынесено не будет".
ОАО "Полимир" и ОАО "Нафтан" станут объединением. Председатель концерна "Белнефтехим" Александр Боровский сегодня на заседании Совета концерна поручил начать процедуру по объединению этих предприятий.
В ходе второго этапа республиканской акции "Пристегнись!" сотрудники УГАИ Минской области с 29 октября по 1 декабря будут привлекать водителей, которые не используют во время движения ремни безопасности, к административной ответственности.