Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч наведаў Берасцейшчыну
11:47, 23/10/2006

21 кастрычнiка ў Берасцi адбылася сустрэча лiдэра дэмакратычных сiл Аляксандра Мiлiнкевiча з дэмакратычным актывам горада. Гэта чарговая працоўная сустрэча з шэрагу запланаваных па ўсёй Беларусi паездак, мэтаю каторых ёсць абмеркаванне бягучай палiтычнай i грамадскай сiтуацыi ў краiне.

Берасцейская сустрэча не стала выключэннем: цягам трох гадзiн лiдэр дэмсiл абмяркоўваў з прадстаўнiкамi палiтычных партый, грамадскiх аб`яднанняў i звычайнымi актывiстамi найбольш актуальныя, часамi вострыя пытаннi. Мясцовая выбарчая кампанiя i маючы адбыцца пасля яе ІІ Кангрэс дэмакратычных сiл, стварэнне Руху "За Свабоду" i стратэгiя яго дзейнасцi, праблемы i перспектывы каалiцыi - гэтыя пытаннi занялi галоўную ўвагу ўдзельнiкаў сустрэчы.

Сярод астатняга, А. Мiлiнкевiч распавёў пра каалiцыйную пазiцыю адносна надыходзячых мясцовых выбараў, заклiкаў люзей актыўна браць у iх удзел. "Усе ведаюць: дэмакратычных выбараў не будзе. Наш удзел у выбарах - гэта мiсiянерства, а мы - мiсiянеры, у якiх ёсць чарговы шанец дайсцi да кожнага чалавека. Я таксама пайду на мясцовыя выбары. Каб людзi бачылi, што мы ёсць, што мы не знiклi, што мы - каманда" -
лiчыць А. Мiлiнкевiч. Ён паведамiў таксама, што перадвыбарчае пасланне ва ўсiх дэмакратычных кандыдатаў будзе адзiнае.

Лiдэр дэмсiл таксама афiцыйна заявiў берасцейцам пра стварэнне руху "За Свабоду": "Сотнi, нават тысячы людзей патрабавалi ад мяне стварэння гэтага руху. Мы не маем права сёння згубiць нiводнага чалавека, таму аб`ядноўваемся. Гэта не будзе партыя Мiлiнкевiча. Гэта будзе аб`яднанне грамадскiх арганiзацый, партый, людзей". Канчатковай мэтаю руху, па словах А. Мiлiнкевiча, будзе правядзене свабодных дэмакратычных выбараў - менавiта тое, што павiнна сёння аб`ядноўваць усiх.

У той жа дзень сп. А. Мiлiнкевiч наведаў Івацэвiчы, Бярозу i Кобрын, дзе таксама правёў шэраг сустрэч з мясцовымi актывiстамi дэмакратычнага руху.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: