Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь будзе плаціць за газ 230 даляраў?
14:34, 23/10/2006

Украіна будзе пакупаць газ па кошце 130 даляраў за тысячу кубаметраў у першым паўгоддзі 2007 года толькі ў тым выпадку, калі выканае ўсе палітычныя ўмовы, якія паставіла Расея. Але нават калі ўсе пастаўленыя Расеяй умовы будуць выкананыя, з другога паўгоддзя Украіна будзе плаціць ужо 230 даляраў, "як і Беларусь з Малдовай". Такое меркаванне выказаў сёння, 23 кастрычніка, экс-старшыня "Нафтагаз Украіны", народны дэпутат фракцыі "Наша Украіна" Аляксей Іўчанка.

"Не дзіўна, што расейскі бок у перагаворах адносна кошту на газ высоўвае ўмовы недалучэння Украіны да НАТО, неўваходжання ў ВТО без Расеі, падаўжэнне тэрміна знаходжання Чарнаморскага флоту на нашай тэрыторыі. Я думаю, што ёсць шэраг іншых патрабаванняў, у прыватнасці, перадача газатранспартнай сістэмы. За гэта Украіна будзе пакупаць газ па кошце 130 даляраў за тысячу кубаметраў у першым паўгоддзі 2007 года", – заявіў, у прыватнасці, Аляксей Іўчанка. Па яго словах, нават калі ўсе пастаўленыя Расеяй умовы будуць выкананыя, з другога паўгоддзя Украіна будзе плаціць ужо 230 даляраў, як і Беларусь з Малдовай.

"Гэта сведчыць аб адным: перагаворная група, якая сёння адказвае ад імя ўраду за газавыя перагаворы, абсалютна ў аднабаковым парадку згаджаецца са ўсімі патрабаваннямі Расеі. І гэта нягледзячы на тое, што папярэднія пагадненні і кантракты былі падпісаныя на іншых умовах. А менавіта, газ па кошце 95 даляраў тэрмінам на 5 год, дамоўленасць, што ў аднабаковым парадку ніхто з бакоў не можа змяніць кошт на газ і транзітную стаўку", – адзначыў экс-старшыня "Нафтагаза" і рэзюмаваў: "Гэта пацвярджае, што ўрад не займаецца перагаворамі, а атрымоўвае заданне ад расейскага боку".

Нагадаем, што раней прэм`ер-міністр Украіны Віктар Януковіч заявіў, што кошт на газ для Украіны ў наступным, 2007 годзе не будзе перавышаць 130 даляраў за тысячу кубаметраў. Менавіта гэты кошт газу быў закладзены ў аснове фармавання бюджэту-2007.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: