Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямецкія сябры дыктатара
12:19, 23/10/2006, Андрэй Саннікаў

Нарэшце, праз 11 гадоў нямецкі эксперт падтрымаў Лукашэнку ў яго імкненні працаваць "па Гітлеру". Эксперт Савета па знешняй палітыцы Нямеччыны Аляксандр Рар у інтэрэрв`ю "Белгазеце" прызнаўся: "... нельга быць цынікам, але бізнэс у Беларусі ўсёткі развіваецца. І даволі шмат еўрапейскіх бізнэс-структур мяркуюць, што ў вашай сітэме, дзе ёсць гарантаваны прэзідэнтам і урадам парадак, можна працаваць".

Нагадаем, што менавіта пра гэты гарантаваны парадак яшчэ ў лістападзе 1995 года шчыра гаварыў Лукашэнка ў інтэрв`ю нямецкай газеце “Handelsblatt”:

"Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі. Пры Гітлеру гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта".

Рар выдатна валодае рускай, сваёй другой роднай мовай, таму сказанае не спішаш ні на недакладнасць перакладу, ні на дрэннае веданне мовы. Нямецкі эксперт выказаўся гранічна ясна: пабудова таталітарнай фашысцкай дзяржавы адказвае інтарэсам еўрапейскага, чытай нямецкага, бізнэсу.

Рар – у курсе беларускай сітуацыі і ведае, што ў аснове гэтага "парадку" бясследна зніклыя апаненты ўлады, палітвязні, сярод якіх і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г., масавыя арышты, жорсткія падаўленні мірных дэманстрацый, выключэнні студэнтаў, запалохванне грамадзян і г.д. Таталітарызм па поўнай праграме, з чалавечымі ахвярамі.

Напэўна, я і не звярнуў бы ўвагі на гэтае выказванне Рара, вядомага сваімі зняважлівымі адносінамі да беларускай апазіцыі і лабіяваннем развіцця адносін з рэжымам Лукашэнкі, але менавіта гэтую цытату з непрыхаваным задавальненнем прывяло БТ, каб ніхто не сумняваўся ў невыпадковасці сказанага.

Андрэй Саннікаў – міжнародны каардынатар Хартыі`97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: