Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін працягвае галадоўку. Аб гэтым БелаПАН паведаміў начальнік калоніі "Віцьба-3", дзе адбывае пакаранне палітык, Віталь Агністыкаў. Па яго словах, А.Казуліна не перавялі ў асобнае памяшканне, ён утрымоўваецца разам з іншымі асуджанымі. "Тры разы на дзень, як заведзена, яму выдаюць ежу, а вось што ён з ёй робіць – гэта ўжо яго справа", – сказаў начальнік калоніі. Па яго інфармацыі, Казулін адчувае сябе нармалёва і працягвае працаваць на паўстаўкі дапаможным працоўным.
Нагадаем, што бестэрміновую палітычную галадоўку экс-кандыдат у прэзідэнты абвясціў 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супраць "існуючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.
Палітсавет аб`яднаных дэмакратычных сіл заклікаў А.Казуліна спыніць галадоўку. Жонка палітыка, якая прысутнічала 20 кастрычніка на паседжанні Палітсавета, сказала, што яе муж зараз праходзіць "вельмі цяжкі этап адаптацыі" і фізічна адчувае сябе не вельмі добра. Гэта, па яе словах, звязана з дрэннымі ўмовамі ўтрымання: напрыклад, у дзень іх спаткання, 17 кастрычніка, памяшканні ў калоніі ўсё яшчэ не ацяпляліся.
Трэба таксама адзначыць, што 20 кастрычніка абарона А.Казуліна падала на імя старшыні Менскага гарадскога суду наглядную скаргу, у якой патрабуе апратэставаць вынесены палітыку прысуд.