Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ерэван і Менск не хочуць умешвацца ў расейска-грузінскі канфлікт 12:34, 23/10/2006
"Узаемаадносіны паміж Расеяй і Грузіяй – гэта ўнутраная справа гэтых краін, і, мне здаецца, што Арменіі і Беларусі не варта ў іх умешвацца", – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Ерэване 23 кастрычніка прэм`ер-міністр Арменіі Андранік Маргаран пасля перамоваў з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, які прыбыў у армянскую сталіцу напярэдадні.
Як перадае карэспандэнт ІА REGNUM, прэм`ер-міністр Арменіі адзначыў, што калі грузінскі ці расейскі бок папросяць аб пасрэдніцтве ва ўрэгуляванні праблемных пытанняў, то Ерэван і Менск гатовыя аказаць садзейнічанне. "Але такой просьбы пакуль не паступала", – рэзюмаваў Андранік Маргаран.