Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казуліна тэрмінова выклікаюць да судовага выканаўцы 10:18, 23/10/2006
Сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна атрымалі па пошце Паведамленне аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці. "Даводжу да Вашага ведама, што на падставе выканаўчага ліста № 1-1051 ад 13.07.2006 года суду Маскоўскага раёна г.Менску аб спагнанні з Казуліна А.У сумы ў памеры 20.000 рублёў у карысць Якімовіча А.Н., сумы ў памеры 190.000 рублёў у карысць ГУУС Менгарвыканкама, сумы ў памеры 21.000 рублёў у прыбытак дзяржавы, судом Цэнтральнага раёна г.Менску 16.10.2006 года ўзбуджаныя выканаўчыя вытворчасці № 14041; № 14042; № 14040", – гаворыцца ў дакуменце.
Судовы выканаўца Н.А.Белая апавяшчае А.Казуліна, што ў адпаведнасці з артыкулам 478 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь спагнальнік і даўжнік маюць права прысутнічаць пры здзяйсненні судовым выканаўцай дзеянняў па выкананні, права абскардзіць дзеянні судовага выканаўцы, атрымоўваць ад яго даведкі, звязаныя з выкананнем, а таксама карыстацца іншымі правамі, прадугледжанымі ГПК для юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб.
Да Паведамлення прыкладаецца павестка з патрабаваннем А.Казуліну з`явіцца 24 кастрычніка 2006 года для выплаты прысуджаных грошаў па абвінаваўчым прысудзе. Судовы выканаўца папярэджвае А.Казуліна, што "у выпадку Вашага нез`яўлення і пры неабходнасці выезду на месца судовага выканаўцы, з Вас будуць спагнаныя выдаткі па выездзе, а прысуджаная сума будзе спагнаная ў прымусовым парадку".
"Судоваму выканаўцу варта б было ведаць, дзе знаходзіцца пасля прысуду А.Казулін. Пры жаданні судовы выканаўца можа наведаць яго на вядомы ўсёй краіне адрас, каб праясніць сітуацыю са спагнаннем сумы: Віцебская вобл., Віцебскі раён, пас.Віцьба, ВК-3, 1-ы атрад. У адпаведнасці з артыкулам 478 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён можа захапіць з сабою амапаўца А.Н.Якімовіча, якога абвінавачванне прызнала пацярпелым, калі апошняму так неадкладна трэба атрымаць свае 20.000 беларускіх рублёў", – пракаментавала сітуацыю прэс-служба Аляксандра Казуліна.