Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ператрус у офісе грамадзкага арганізацыі 12:56, 23/10/2006
У Жодзіне сёньня плянуецца ператрус у офісе рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Аўганістане. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў старшыня аб’яднаньня Аляксандр Камароўскі. Падставай сталі фальшывыя 500 даляраў, якія ў ноч з 21 на 22 кастрычніка былі знойдзеныя ў яго шапцы на беларуска-польскай мяжы.
Спадар Камароўскі накіроўваўся ў Варшаву на сустрэчу з замежнымі партнэрскімі арганізацыямі. Берасьцейскія мытнікі й міліцыянты зьнялі яго зь цягніка і ўчынілі шматгадзінны допыт. Па справе фальшывых грошай заведзена крымінальная справа.