Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ПАСЕ не будзе 12:23, 23/10/2006
Афіцыйны Менск мае намер працягнуць перагаворы з ПАСЕ. Аб гэтым заявіў старшыня ніжняй палаты нелегітымнага парламента Уладзімір Канаплёў пасля сустрэчы ў Маскве са страшынёй Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Дадзеная заява выклікала неадназначныя водгукі ў беларускіх палітыкаў.
Па словах каардынатара Хартыі`97 Андрэя Саннікава, ніякага далейшага перагаворнага працэсу, а тым больш супрацоўніцтва паміж беларускім "парламентам" і ПАСЕ не будзе. Па меркаванні Саннікава, перагаворы паміж Уладзімірам Канаплёвым і Рэнэ ван дэр Ліндэнам:
"Гэта чарговая спроба нейкага дзялка з Савета Еўропы легітымізаваць той рэжым, які існуе ў Беларусі. Вось і ўсё. Ван дэр Ліндэн даваў ужо сігналы таго, што гатовы займаць пазіцыю самастойную, іншую ў параўнанні з тым, што вырашае ПАСЕ. Таму тут разглядаць трэба менавіта ў гэтым ключы. Мы назіралі гэта і раней, калі асобныя дэпутаты намагаліся лабіраваць інтарэсы Лукашэнкі ў ПАСЕ. Нічога не памяняецца, таму што ніякіх саступак з боку Беларусі не будзе", – сказаў Саннікаў у інтэрв`ю "Нямецкай хвалі".
Таму, па меркаванні Саннікава, дадзеныя перагаворы варта разглядаць як перагаворы Уладзіміра Канаплёва з Рэнэ ван дэр Ліндэнам, а не Беларусі з Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы.