Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За патрабаванне праверыць псіхічнае здароўе Лукашэнкі -- 2 гады турмы
15:02, 23/10/2006

Суд Ленінскага раёну Менску прызнаў праваабаронцу Кацярыну Садоўскую вінаватай у абразе гонару і годнасьці Аляксандара Лукашэнкі. За патрабаванне правесці псіхіятрычную экспертызу Аляксандра Лукашэнкі, 60-ці гадовая жанчына правядзе 2 гады ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму, паведаміла “Радыё Свабода”. Паводле судовага рашэньня, Кацярына Садоўская мусіць заплаціць 4 мільёны рублёў кампэнсацыі судзьдзям Кіраўскага раённага суду (Магілеўская вобласьць).

60-гадовая Кацярына Садоўская ўзначальвае беларускую філію Пскоўскага рэгіянальнага грамадзкага руху “Веча”. Праваабаронца неаднойчы арганізоўвала пікеты з патрабаваньнем датрыманьня правоў чалавека ў Беларусі. Яна прысутнічала ў судах, дапамагала людзям, якія да яе зьвярталіся з просьбаю дапамагчы ім бараніць свае правы ў пракуратуры і міліцыі. Садоўскую шмат разоў арыштоўвалі і штрафавалі за праваабарончую дзейнасьць.

Спачатку Кацярыну Садоўскую абвінавачвалі ў тым, што яна нібыта зьневажала судзьдзю Кіраўскага раённага суду і пагражала ёй. Падставай для завядзеньня крымінальнай справы стаў запіс з аўтаадказьніка судзьдзі. Голас на стужцы зьневажае судзьдзю і згадвае прозьвішча Садоўскай, якая летась бараніла грамадзяніна Смайлава на працэсе ў гэтай судзьдзі. Да справы далучылі лісты з пагрозамі і праклёнамі, якія судзьдзя атрымала па пошце.

Напрыканцы сьледчых дзеяньняў Кацярыну Садоўскую абвінавацілі і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Падставай для гэтай справы стаў зварот арганізацыі за подпісам Садоўскай ад 21 студзеня. У ім праваабаронца патрабавала псыхіятрычнай экспэртызы Аляксандра Лукашэнкі, заклікала да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў і абвінавачвала расейскія спэцслужбы ў падтрымцы беларускага ўраду.

Прадстаўніца пракуратуры спаслалася на вынікі лінгвістычнай экспэртызы, згодна зь якімі зьмест ліста ўтрымлівае абразьлівыя выразы на адрас кіраўніка дзяржавы. У судзе высьветлілася, што Кацярына Садоўская ліст пісала — і яна ад гэтага не адмаўлялася, але не пасьпела яго нікому даслаць, бо яе арыштавалі. Ліст знайшлі падчас ператрусу ў кватэры.

Прадстаўніца пракуратуры прасіла пакараць праваабаронцу на тры гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

У хворай 60-гадовай жанчыны на ўтрыманьні знаходзяцца 84-гадовая маці й муж-інвалід.

Фота "Радыё Свабода"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: