Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менск і Тэгеран абвяшчаюць вайну за шматпалярнасць 11:19, 23/10/2006
Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Іранам і іншымі незалежнымі краінамі, каб пераўтварыць аднапалярную сістэму свету ў шматпалярную. Пра гэта, як паведамляе Lenta.ru, заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў.
Іранскі лідэр у сваю чаргу выказаў аналагічны пункт гледжання, зазначыўшы, што незалежныя дзяржавы ў цяперашні час падвяргаюцца магутнаму ціску ў сувязі з існаваннем у свеце аднапалярнай сістэмы. "Надзённая неабходнасць – разбурэнне гэтай несправядлівай сістэмы, чаму можа спрыяць супрацоўніцтва паміж прыязнымі краінамі", – падкрэсліў Ахмадзінежад.
У гэтай сувязі, дадаў іранскі лідэр, Іран мае намер пашыраць сваё супрацоўніцтва з такімі незалежнымі краінамі як Беларусь.
Падчас сустрэчы паднімалася таксама тэма візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Тэгеран, які мае быць у бліжэйшы час. Як лічыць іранскі лідэр, гэтая паездка павінна паспрыяць пашырэнню кантактаў паміж двума краінамі.