Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
30 кастрычніка - Дзяды й Дзень памяці рэпрэсаваных 12:37, 24/10/2006
У панядзелак, 30 кастрычніка, а 15.00 у Курапатах пачнецца традыцыйная талака, зладжаная Партыяй БНФ.
«30 кастрычніка - афіцыйны Дзень памяці рэпрэсаваных у Расеі, - камэнтуе лідэр міжнароднай арганізацыі "Мэмарыял" у Беларусі, кандыдат гістарычных навук, ініцыятар шматлікіх акцыяў па расьсьледу палітычных рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў, - так атрымліваецца, што ў нас гэты дзень супадае з традыцыйным беларускім сьвятам Дзяды. А 15-ай гадзіне пачнецца талака, мы ўскладзем кветкі, ушануем месцы захаваньняў. Маем надзею, што менавіта 30 кастрычніка ўдасца аднавіць мэмарыяльную шыльду на месцы захаваньняў. Гэтая шыльда была ўсталяваная у Курапатах паводле пастановы Савету міністраў ад 18 студзеня 1989 году. На жаль, шыльда ўжо некалькі разоў зьнікалі з могілак, тым ня менш мы зноў яе усталюем".