Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бабруйску галадоўку трымаюць восем чалавек 14:45, 24/10/2006
У Бабруйску працягваецца галадоўка сяброў Незалежнага прафсаюзу, якія трымаюць яе на працоўных месцах. Адміністрацыя заводу часткова пайшла насустрач галадоўнікам. Ім паабяцалі выплаціць прэміі, як і сябрам афіцыйнага прафсаюзу. Аднак рэгістраваць прафсаюзную суполку адміністрацыя заводу адмаўляецца.
Галадоўнік Рыгор Спасюк паведаміў “Еўрапейскму радыё”, што колькасць галадоўнікаў павялічыцца:
“З намі наконт таго, каб сустрэцца, ніхто не звязваўся. Самі мы рабілі спробу перагаворы нейкія весці, але… Яны аддаюць тое, што нам па законе і так павінны аддаць! Наконт стану здароўя — з кожным днём яно пагаршаецца. Дрэнна адчувае сябе Алена Захожая. Праблемы ўзнікаюць: усё ж такі не першы дзень галадоўкі… З сённяшняга дня яшчэ два чалавекі далучаюцца — Юркавец Іван і Фанарыкаў Валянцін. Агулам восем чалавек ужо”, -- паведаміў Рыгор Спасюк.