Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скаўтаў і батанікаў прымусяць любіць Лукашэнку
14:02, 24/10/2006

Беларускія моладзевыя арганізацыі будуць аб`яднаныя. Такую задачу на сустрэчы з лідэрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускай піянерскай арганізацыі, Беларускага камітэта моладзевых арганізацый паставіў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, да 1 студзеня неабходна пабудаваць дакладную структуру, прадугледзіць пытанні кадраў і фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі. Датычна ж мэт аб`яднання, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што, цытуем: "Ідэя адзінства добрая. Гэта дазволіць не распыляць кадравы і фінансавы патэнцыялы".

Карэспандэнту "Нямецкай хавлі" у прэс-службе БРСМ не змаглі ратслумачыць, як будзе адбывацца аб`яднанне моладзевых арганізацый, адзначыўшы, што на сустрэчы з Лукашэнка была пастаўленая задача "аб прапрацоўцы дадзенага пытання, і ён будзе прапрацаваны толькі да сярэдзіны снежня".

У той жа ж час, як лічыць старшыня ЦК Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі Зміцер Яненка, гаворка можа ісці пра аб`яднанне 39 арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі камітэт моладзевых арганізацый. Пару гадоў таму дадзеная структура падмяніла сабою Нацыянальны савет моладзевых і дзіцячых арганізацый "Рада". Зараз гэтыя 39 арганізацый стануць палітызаванымі, аднак, па меркаванні Зміцера Яненкі, у гэтым іх сябры самі вінаватыя.

"Тыя арганізацыі, якія сыйшлі з Нацыянальнага савета дзіцячых і моладзевых арганізацый "Рада" і ўступілі ў Камітэт моладзевых арганізацый, яны ўжо зрабілі палітычны крок. Яны стаялі перад выбарам, альбо займацца сваімі праблемамі паўсюдна і пры гэтым могуць быць праблемы з боку органаў рэгістрацыі, альбо сыйсці пад крылца прэзідэнцкіх структур, якія стваралі гэты КМА. І таму яны ўжо зрабілі палітычны ўчынак, сыйшоўшы туды. Хацелі яны, не хацелі, яны гэта ўжо зрабілі. Зразумела, зараз ад іх будуць патрабаваць большага ўплыву на моладзевую сераду ў палітычных пытаннях, якія сёння, да шчасця, БРСМ не можа выканаць. Гэта заказ ўлады на палітызацыю ўсяго моладзевага сектара. І зараз скаўты будуць працаваць са скаўтамі ў плане, каб яны больш падтрымлівалі і горача любілі Лукашэнку. Аматары батанікі будуць сваіх батанікаў агітаваць. І гэтак далей і таму падобнае", – сказаў Яненка ў інтэрв`ю "Нямецкай хвалі".

Па меркаванні Яненкі, зараз ад усіх моладзевых структур, якія ўваходзяць у КМА, будуць чакаць дакладнай працы па выкананню дзяржзаказа ўлады. Відавочна, ў гэтым асноўная мэта аб`яднання.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: