Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародныя арганізацыі патрабуюць аднавіць расследаванне забойства Веранікі Чаркасавай
13:31, 24/10/2006

У дзень другой гадавіны трагічнай гібелі Веранікі Чаркасавай, Міжнародная федэрацыя журналістаў накіравала адкрыты ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім патрабуе аднавіць расследаванне крымінальнай справы аб забойстве журналісткі, знайсці і пакараць у судовым парадку яе забойцаў.

МФЖ разам з гэтым заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да грамадскай кампаніі па пошуку і прыцягненні да адказнасці забойцаў Веранікі Чаркасавай і прапануе таксама патрабаваць ад уладаў працягнуць расследаванне. “Дашліце зварот да беларускіх уладаў з патрабаваннем аднавіць крымінальную справу аб забойстве Веранікі Чаркасавай і прыцягнуць яе забойцаў да адказнасці Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Беларусі. Факс: (+375 17) 222-30-20, е-mail: press@president.gov.by“, - заклікае МФЖ.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у лісце да Лукашэнкі Міжнародная федэрацыя журналістаў выказвае заклапочанасць, што беларускія ўлады не толькі дагэтуль не здолелі знайсці і пакараць забойцаў В. Чаркасавай, але і грэбуюць сур’ёзнымі доказамі падчас расследавання. МФЖ абураюць таксама “спробы безгрунтоўна абвінаваціць сына забітай журналісткі Антона Філімонава,” — гаворыцца ў звароце.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звяртае ўвагу Лукашэнкі, што “ў той жа самы час некалькі журналісцкіх расследаванняў засведчылі, што незадоўга перад забойствам Веранікі Чаркасавай журналістка распачала праверку абвінавачванняў у бок беларускага “Інфабанку” ў ажыццяўленні нелегальных продажаў зброі Іраку. У жніўні 2004 г. банкаўскія рахункі “Інфабанку” былі замарожаныя ў ЗША. Крыху пазней Вераніка Чаркасава брала ўдзел у арганізаванай “Інфабанкам” паездцы ў Багдад. Фотаздымкі з гэтай паездкі былі адзінымі рэчамі, якія зніклі з кватэры Веранікі Чаркасавай пасля яе забойства.”

Міжнародная федэрацыя журналістаў лічыць, што “няздатнасць беларускіх уладаў прыцягнуць да адказнасці забойцаў В. Чаркасавай кідае цень на імідж Беларусі і гатоўнасць беларускага ўраду абараняць асноўныя правы чалавека. Толькі праз знаходжанне забойцаў В. Чаркасавай і прыцягненне іх да судовай адказнасці Беларусь можа прадэманстраваць сваім грамадзянам і міжнароднай супольнасці сваю падтрымку свабоды прэсы і гатоўнасць абараняць жыцці журналістаў.”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: