Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адбыўся паказ фільму пра сакавіцкія акцыі пратэсту ў Менску (фота)
12:42, 24/10/2006

У панядзелак, 23 кастрычніка, у сядзібе Партыі БНФ адбыўся паказ для журналістаў фільму "Урок беларускай мовы: маладыя супраць Лукашэнкі". Кінастужка рабілася на працягу ўсёй выбарчай кампаніі 2005-2006 года. Героі стужкі – маладыя дэмакратычныя актывісты. Яны раздаюць недзяржаўную прэсу, раскідваюць улёткі, ладзяць вулічныя акцыі, за гэта іх часта арыштоўваюць. Рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі раскрывае праблему закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэя, навучэнцы якога нелегальна вучацца й здаюць іспыты экстэрнатам; незалежных музыкаў, якім закрытая дарога на радыёстанцыі й тэлевізію, і яны вымушаныя даваць паўпадпольныя канцэрты.

У фінале 52-хвіліннай стужкі акцыя 25 сакавіка, калі сіламі міліцыі была разагнаная масавая акцыя пратэсту, і будынак спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка Акрэсьціна, зь якога выходзяць адзін за адным палітычныя вязьні, асуджаныя за ўдзел у масавых акцыях пратэсту.

На пытаньне, для каго прызначаны гэты фільм, Дэмбіньскі адказаў наступнае: “Я хацеў бы рабіць фільм для максымальны шырокай аўдыторыі. Хацеў зрабіць для ўсіх. Ёсьць пэўная спэцыфіка, па-свойму робіцца кіно для беларусаў, па-іншаму – для замежнікаў. Наш фільм аднолькава цікавы для тых і для тых. Замежнікам я хацеў паказаць праўду пра Беларусь, у асноўным праз эмоцыі. Змаганьне за свабоду – тэма унівэрсальная, блізкая ўсім.”

У кастрычніку супольна з польскай тэлефізіяй, некаторымі недзяржаўнымі арганізацыямі Міраслаў Дэмбіньскі плянуе зладзіць вялікі канцэрт-кінапрэм’еру ў Варшаве, на якой, як ён мяркуе, выступяць і галоўныя героі фільму, і NRM, і тыя, хто фільм рабіў.

Неўзабаве фільм будзе паказаны ў Варшаве, у Ляйпцыгу ў Нямеччыне, у Амстэрдаме ў Галяндыі, будзе таксама паказ у Маскве. Пакажа гэты фільм тэлевізія ў Польшчы, Нямеччыне, Эстоніі, Латвіі, Літвы.

Падчас паказу зь цёплымі й ўзьнёслымі словамі выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які таксама ёсьць адным з герояў фільму Міраслава Дэмбіньскага, які, ня здолеўшы прыехаць у Беларусь, бо яму не далі візу, прыслаў у электронным варыянце зварот да гледачоў.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: