Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускім суддзям і пракурорам забаранілі ўезд у Еўразвяз 10:30, 24/10/2006
Савет краін Еўразвяза пашырыў спіс неўяздных службовых асоб, каму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ, паведамляе "Радыё Свабода". Імі сталі суддзя Маскоўскага раёна суду Менска Аляксей Рыбакоў, які вынес экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну прысуд 5,5 гадоў пазбаўлення волі. А таксама супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага раёна Сяргей Бортнік, які выступаў на працэсе па справе Казуліна дзяржаўным абвінаваўцай.
Разам з імі ў "чорны спіс" патрапілі суддзя Цэнтральнага раённага суду Менска Леанід Ясіновіч, які выносіў прысуды па справе "Партнёрства", і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёна Андрэй Мігун, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцай на гэтым зачыненым працэсе. Нагадаем, што суддзя Леанід Ясіновіч прысудзіў Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку да 6 месяцаў арышту, Цімафея Дранчука – да года пазбаўлення волі, а Мікалая Астрэйку – да двух гадоў пазбаўлення волі.
Раней у спіс неўяздных уключаныя 37 беларускіх службоўцаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Асноўныя чыннікі забароны на ўезд у краіны ЕЗ – дачыненне да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі, падаўленне мірных дэманстрацый, фальсіфікацыя вынікаў выбараў, а таксама вынясенне "палітычных" судовых прысудаў.