Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з галадаючымі пратэстантамі 11:55, 24/10/2006
Удзельнікаў галадоўцы ў падтрымку пратэстанскай царквы "Новае жыццё" наведаў лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. У цяперашні час у галадоўцы ўдзельнічаюць 103 чалавекі.
Мілікевіч цікавіўся самаадчуваннем галадаючых і выказаў ім словы падтрымкі:
– Я бачу тут вельмі сільных і мужных людзей, у каго ёсць глыбокая вера ў Бога, вера ў справядлівасць. Гэтыя людзі непераможныя, а змагаюцца яны за самае простае права – права свабоды сумлення. Гэта адно з самых галоўных правоў чалавека. Я вельмі паважаю гэтых людзей, жадаю ім мужнасці, жадаю, каб яны не страцілі здароўе ў гэтай барацьбе. Я ведаю, што Бог з тымі, хто тут – і Бог не пакіне іх.
На развітанне пастар Вячаслаў Ганчарэнка падарыў Аляксандру Мілінкевічу сваю кнігу "Ты будзеш жыць вечна".