Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Навошта Лукашэнку «неадкладна» павялічваць таваразварот з Манголіяй? 15:27, 24/10/2006
Развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі з Манголіяй і Бангладэш не адпавядае наяўнаму патэнцыялу. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння даверчых лістоў амбасадарам сямі замежных дзяржаў. "Неабходна неадкладна прыняць узгодненыя крокі для павелічэння двухбаковага таваразвароту і яго істотнага дыверсіфікавання", – лічыць Лукашэнка.
Лукашэнка таксама назваў адносіны Беларусі з Манголіяй і Бангладэш "традыцыйна прыязнымі і канструктыўнымі".
У 2005 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі склаў $7,7 млн., у студзені-жніўні 2006 года – $1,5 млн. Паказчык узаемнага гандлю быў сфармаваны за кошт беларускага экспарту, імпарт з Манголіі практычна адсутнічаў. На разгледжанні мангольскага боку знаходзяцца праекты Дагавора аб прыязных адносінах і супрацоўніцтве, пагадненняў аб паветранай сувязі, аб супрацоўніцтве ў вобласці ветэрынарыі, культуры, аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, бязвізавых паездках па службовых і дыпламатычных пашпартах.
Паміж Беларуссю і Бангладэш у цяперашні час вядзецца праца па падрыхтоўцы да падпісання пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.
Тым не менш, вядома, што апроч экспарту прадукцыі горназдабыўнай галіны шматлікія астанія традыцыйныя тавары мангольскага экспарту (напрыклад, вырабы лёгкай вытворчасці або сыравіна для іх) малаканкурэнтназдольныя на сусветным рынку.
Бангладэш экспартуе ў асноўным тэкстыль і гарбату.