Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыю не пусцілі ў выбаркамы
10:33, 24/10/2006

Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый не ўвайшоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы. Аб гэтым заяўлена 23 кастрычніка на паседжанні кіраўнікоў выбарчых штабоў палітычных партый.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік выбарчага штабу Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Паўлаў, усяго палітычнымі суб`ектамі, якія працуюць у рамках абвешчанай апазіцыяй кампаніі "Мясцовыя выбары", былі вылучаныя больш за 100 прадстаўнікоў у склады тэрытарыяльных камісій. "Мы расцэньваем гэта як пацверджанне вядомага тэзіса. Выбараў у Беларусі не будзе", – заявіў А.Паўлаў.

Ён таксама паведаміў, што сёння падчас паседжання кіраўнікоў штабоў былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй вучобы будучых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама пытанні аказання ім юрыдычнай дапамогі. Аб гатовасці даць магчымасць кандыдатам ад дэмакратычных партый карыстацца паслугамі юрыстаў заявілі, у прыватнасці, Аб`яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ.

Трэба адзначыць, што ў цэлым было сфармавана больш за 1,5 тыс. камісій, у кожную з якіх увайшло ад 7 да 11 чалавек (для камісій нізавога ўзроўня) і ад 9 да 13 (для камісій базавага ўзроўня).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: