Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскага рэжысэра не пусьцілі ў Менск
13:12, 24/10/2006

Учора ў Менску адбылася прэм’ера фільма “Урок беларускай мовы” польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага. Аўтара фільму на паказе не было, паведамляе “Радыё Свабода”. Толькі 25 кастрычніка беларускія ўлады дадуць яму адказ наконт уязной візы.

“Фільм “Урок беларускай мовы” апавядае пра драматычныя падзеі, якія адбыліся ў сакавіку гэтага году, і былі зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі. Ён апавядае пра тыя падзеі з ракурсу маладых беларусаў. Гэты ракурс мне падаўся найважнейшым, таму што менавіта маладыя будуць будаваць будучыню Беларусі. Буду, як можна шырэй распаўсюджваць гэты фільм, паказваць у сьвеце. Неўзабаве будзе паказаны ў Варшаве, у Ляйпцыгу ў Нямеччыне, у Амстэрдаме ў Галяндыі, будзе таксама паказ у Маскве. Пакажа гэты фільм тэлевізія ў Польшчы, Нямеччыне, Эстоніі, Латвіі, Літвы. Маёй найвялікшай марай ёсьць тое, каб гэты фільм як можна шырэй ахапіў увагу грамадзкасьці ў Беларусі”, -- заявіў рэжысер у відэазвароце.

Галоўны герой фільму Франак Вячорка,былы выпускнік зьліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю, распавядае пра сваё жыцьцё ад нараджэньня да сёньняшняга дня. На тле прамоваў Франака ідуць дакумэнтальныя кадры пра галоўныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне ад 1991 году. Іншыя героі фільму вучні ліцэю, сярод якіх Стэфа Кавалеўская, Міхал Рэўцкі, Максім Русьць, а таксама Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімір Колас і Арына Вячорка разважаюць пра супярэчнасьці паміж уладай і дэмакратычнай грамадзкасьцю. Кульмінацыяй фільму з’яўляюцца прэзыдэнцкія выбары: тут і выхад людзей на плошчу; намётавы лягер і інтэрвію з удзельнікамі акцыі; ліквідацыя лягера; турмы з палітвязьнямі. Апошнія кадры фільму прысьвечаныя падзеям 25 сакавіка на праспэкце Дзяржынскага, калі была жорстка разагнаная мірная дэманстрацыя


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: