Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Самы вялікі страх беларусаў – турма
12:16, 24/10/2006

Па сведчаннях беларускіх праваабаронцаў, 20% зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі, – былыя кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага бізнэсу. Вялікая верагоднасць апынуцца за кратамі нават за малаважнае правапарушэнне сур`езна палохае беларусаў.

Як паведамляе Расейская служба радыё "Свабода", сацыёлагі кампаній, якія ўваходзяць у групу "Еўразійскі маніторынг", звярнуліся з аднолькавым пытаннем да грамадзян Беларусі, Расеі і Казахстана, спрабуючы высвятліць – хто і чаго больш за ўсё асцерагаецца ў жыцці. У выніку выявіўся самы вялікі беларускі страх – турма. Аб гэтым заявілі 23% апытаных беларусаў, у расеянаў гэты паказчык – 13%, а ў казахаў – 7%. Чым так страшныя беларускія турмы? Чаму ў самай "стабільнай" краіне асцерагаюцца апынуцца ў зняволенні?

Былы палітвязень Валерый Леванеўскі, які правёў за кратамі 2 гады, піша кнігу пра беларускія турмы. "Толькі калі давесці да агульнага ведама парушэнні законаў у беларускіх турмах, можна вырашыць назапашаныя там праблемы", – лічыць аўтар.

"Першае, з чым сустракаецца чалавек, які трапляе ў любы следчы ізалятар, – гэта брудная, перапоўненая камера, – піша Леванеўскі. – На аднаго чалавека прыходзіцца меней аднаго квадратнага метра жылой плошчы. Ложкі стаяць у тры яруса, але іх не хапае, усе змушаныя спаць па чарзе". "Калі ўлічыць, што прыбіральня знаходзіцца ў гэтай жа камеры і чалавек 20 увесь час паляць, нядзіўна, што сухоты – самае распаўсюджанае захворванне ў беларускіх турмах", – сцвярджае лідэр прадпрымальніцкага руху.

Па звестках праваабаронцаў, з 42 тысяч беларускіх зняволеных больш за 8 тысяч – не самыя апошнія ў краіне людзі. Гэта – кіраўнікі дзяржаўных і прыватных кампаній. Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што "дзяржава праследуе тых, хто імкнецца да эканамічнай незалежнасці".

Не цырымоніцца ўлада і са сваімі апанентамі. Так, у гэтыя дні адразу два апазіцыянера абвясцілі бестэрміновую галадоўку у калоніі, гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін і былы кіраўнік парламенцкай групы "Рэспубліка" Сяргей Скрабец. Яшчэ да свайго арышту Аляксандр Казулін заявіў, што ўлада праз створаную сістэму ператворыць уласны народ ў "паслухмяны статак".

"Ці не анекдатычна гэта? Нам "удзёўбваюць" казку пра тое, як выдатна і шчасліва жывецца ў нас у краіне. З гэтымі песнямі мы засынае і ўстаем. Але ў нас спрабуюць знішчыць пачуццё ўласнай годнасці, ператварыць у паслухмяны статак", – заявіў раней Казулін.

"Зона" у Беларусі – гэта тэрыторыя, дзе перастюць дзейнічаць законы, – піша ў сваёй будучай кнізе Валерый Леванеўскі. "Той, хто спрабуе скардзіцца на ўмовы ўтрымання, падвяргаецца рэпрэсіям з боку адміністрацыі выпраўленчай установы. Прававая дапамога для зняволенных цалкам адсутнічае".

Абаронца палатачнага лагеру, разбітага на Кастрычніцкай плошчы Менска ў сакавіку гэтага года, Крысціна Шацікава праз СМІ звярнулася да амбасад замежных краін у Беларусі, грамадзяне якіх знаходзяцца ў беларускіх турмах. Толькі ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе Шацікава знаходзілася за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, у камеры чакалі дэпартацыі грамадзяне Літвы, Азербайджана, Расеі, Малдовы, Арменіі, Індыі, Сірыі, Украіны. "Людзі, якія чакаюць дэпартацыі жывуць у нечалавечых умовах, знаходзяцца там гадамі", – сцвярджае Шацікава і кажа, што аб існаванні гэтых людзей у шэрагу выпадкаў ніхто нават не падазрае.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: