Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Святлана Завадзкая: «Важна, каб пра зьніклых памяталі, а улады ведалі, што за імі сочаць»
11:50, 24/10/2006

Сваякі гвалтоўна зьніклых людзей з усяго сьвету наведалі Нью-Ёрк з мэтай лябаваньня прыняцьця Генэральная Асамблеяй ААН міжнароднай канвэнцыі дзеля абароны ўсіх людзей ад гвалтоўных зьніканьняў. Дадзеная канвэнцыя была адзінагалосна прынятая Радай па правах чалавека ААН у чэрвені бягучага году. Для праваабарончых арганізацый ды, асабліва, для сваякоў гвалтоўна зьніклых людзей дакумэнт мае значэньне, паколькі толькі ён можа папоўніць прабел і замацаваць слабыя месцы ў міжнароднай нарматыўнай сыстэме па абароне людзей ад гвалтоўных зьніканьняў.

У складзе дэлегацыі былі, між іншым, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем". Як сказала «Польскаму радыё» адна з заснавальніцаў арганізацыі "Мы памятаем" Сьвятлана Завадзкая, у ААН ці АБСЭ няма рычагоў, каб уплываць на Беларусь па справе раскрыцьця прычынаў палітычна матываваных зьніканьняў людзей.

«Калі гэтую канвэнцыю Беларусь не ратыфікуе, то тады яна й ня будзе яе выконваць. Дарэчы, Беларусь падпісала вельмі многа дакумэнтаў, якія датычаць правоў чалавека. Але, як мы бачым, яны пераважна не выконваюцца. І няма такіх рычагоў, якія маглі б сёньня паўплываць на сытуацыю. Я не хачу сказаць, што дадзеная канвэнцыя няважная. Калі нават яна няважная для Беларусі, то важная для ўсёй сусьветнай супольнасьці. На ўсё патрэбны час. Можа калісьці знойдуцца сілы, якія прымусяць і Беларусь выконваць такія нормы. Тэма зьнікненьняў людзей вельмі складаная й для блізкіх, і для краін, дзе гэта здараецца. Важна, каб пра зьніклых памяталі, каб улады ведалі, што за імі сочаць, за імі назіраюць, як яны вядуць расьледваньне фактаў зьніканьняў людзей», -- кажа Завадзкая.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч таксама мяркуе, што прыняцьцё такога нарматыўнага акту не дапаможа высьветліць лёс зьніклых у Беларусі людзей. Дакумэнт можа быць важны для будучыні, калі ўрады падпісаўшых яго краін захочуць прадпрыняць дзеяньні па расьледваньні такіх выпадкаў. Але ўрад Беларусі пакуль што не зацікаўлены правядзеньнем такога сьледзтва.

«Тут важная добрая воля ўрадаў. Калі краіна хоча быць прававой дзяржавай, то яна проста такіх выпадкаў ня будзе дапушчаць. Ніякія дэклярацыі зконку ня могуць паўплываць на ўлады. У Беларусі не выконваецца ня толькі гэтая дэклярацыя, але й пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, дэклярацыя аб катаваньнях і іншыя. Беларусь нават не прадстаўляе справаздачу, а гэта яна абавязаная рабіць. Сусьветная гісторыя паказвае, што ніякія дэклярацыі не дапамогуць у падобных сытуацыях. Напрыклад, у Аргентыне падчас панаваньня хунты зьнікла каля 30 тыс. чалавек. Іх не абаранілі ніякія канвэнцыі. Калі гаворка ідзе пра Беларусь, то сытуацыю можа зьмяніць толькі зьмена палітычнага рэжыму. Калі зьменіцца рэжым, і ўлады захочуць паставіць кропку ў гэтай гісторыі, высьветліць лёс зьніклых людзей, то, на маю думку, усё гэта можна будзе зрабіць. Але зараз гэтым займацца ніхто ня будзе», -- лічыць праваабаронца.

Дэлегацыі арганізацый сваякоў зьніклых людзей заклікаюць Генэральную Асамблею ААН прыняць міжнародную канвэнцыю дзеля абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных зьнікненьняў без унясеньня паправак.

Нягледзячы на скептыцызм праваабаронцаў, якія мяркуюць, што канвэнцыя не дапаможа прымусіць Беларусь правесьці сьледзтва па справе зьнікненьняў, для блізкіх такіх асоб гэта важны дакумэнт, паколькі ён дае пачуцьцё дзейнасьці, а не бясьсільнай пасыўнасьці. І дазваляе верыць, што некалі сьвет ўсё ж такі зацікавіцца ўсур`ёз лёсам прапалых бяз вестак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: