Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Камароўскi: «Я здзiўляюся, чаму мне да гэтага часу не падкiнулi гранату...»
17:38, 25/10/2006

Кiраўнiк Рэспублiканскай грамадскай арганiзацыi iнвалiдаў вайны ў Афганiстане Аляксандр Камароўскi “патрапiў” у крымiнальную справу па факце вырабу... фальшывых долараў. Як разгортвалiся падзеi — аб гэтым карэспандэнту “Народнай волi” распавядае сам Аляксандр Аляксандравiч.

— 21 кастрычнiка цягнiком Мiнск—Варшава я i яшчэ восем чалавек адправiлiся ў Польшчу. Наша група была з трох ветэранаў вайны i шасцярых маладзёжных актывiстаў. Моладзь ехала на нейкую канферэнцыю, а ў мяне ў Варшаве павiнна была адбыцца сустрэча з прадстаўнiкамi двух фондаў па пытаннях “гуманiтаркi”, лячэння ветэранаў i iнвеставання ў нашу “iнвалiдную вытворчасць”.

Бiлеты былi ў тры купэ. Праўда, з iмi атрымалася нейкая блытанiна (два бiлеты былi на адно месца), i мы папрасiлi, каб праваднiца разабралася. У гэты час восем чалавек занялi 7-е i 8-е купэ, я распрануўся ў 6-м — пакiнуў на вешалцы куртку, шапку, пiнжак i чорную кашулю. У купэ зайшлi дзве жанчыны — адной гадоў 25, другой — больш за 30. Праз нейкi час прыходзiць праваднiца i кажа, што маё месца ў сёмым купэ на верхняй полцы. Я туды i накiраваўся, але свае рэчы пакiнуў у шостым купэ. Туды ж адправiўся i адзiн наш таварыш.

— У колькi цягнiк прыбыў на мяжу?

— Недзе а палове першай ночы. Прыйшлi памежнiкi, пачалi правяраць пашпарты. Я са сваёй полкi падаю дакумент, мне кажуць: “Спускайцеся ўнiз”. Больш нiкога не чапалi. Я ўжо тады пачаў падазраваць нешта нядобрае. Выглянуў у калiдор — а там 10-15 мытнiкаў i памежнiкаў. Заходзiць у чорнай форме памежнiк, пачынае дагляд. Гляджу — усюды дагляды ў купэ рабiлiся з адчыненымi дзвярыма, а тут памежнiк усiх выставiў на калiдор, зачынiў за сабой дзверы i хвiлiны дзве знаходзiўся ў купэ адзiн. Затым выйшаў, я бачу, што мая шапка з адкiднымi “вушамi” ўжо не вiсiць, а ляжыць на верхняй полцы ў метры ад сценкi. А з-за адвароту выглядвае нейкi папяровы трохкутнiк. Усё, думаю, падкiнулi наркотыкi. А памежнiк ужо крычыць: “Мытнiкi, сюды!” I пытае: “Чыя шапка?” — “Шапка мая, — адказваю, — а вось тое, што з яе тырчыць, — напэўна, ваша”. Тут яны мной i занялiся. Ператрэслi ўсе мае рэчы, далi запоўнiць дэкларацыю, перайшлi да шапкi, адкуль i выцягнулi канверт з фальшывымi доларамi. Я iм яшчэ сказаў: “Вы асцярожней з грашыма, не пасцiрайце ”пальчыкi" тых, хто iх сюды закладваў". Налiчылi пяць паперак па 100 долараў. “Усё, — кажуць, — апранайцеся, мы вас высаджваем”. Высадзiлi i дванаццаць гадзiн пратрымалi на мытнi ў рэжыме разбiральнiцтва. Я iм кажу: “Як жа вам, хлопцы, не сорамна рабiць правакацыi! Вы ж пагоны носiце”. Зрэшты, я адчуваў, што маiм пытаннем займаюцца не гэтыя шараговыя выканаўцы, а высокiя начальнiкi ў Мiнску. У кабiнет, дзе я знаходзiўся, кожныя дзесяць хвiлiн забягалi мясцовыя начальнiкi. Такую ўжо зацiкаўленасць выказвалi!

— I калi Вас адправiлi дадому?

— Дадому я адправiўся электрычкай Брэст—Мiнск толькi ў нядзелю, 22 кастрычнiка, каля дванаццацi гадзiн дня. Супраць мяне была ўзбуджана крымiнальная справа, i далi каманду правесцi вобыск у нашым офiсе i ў маёй жодзiнскай кватэры. Не паспеў я яшчэ прыехаць дадому, а мне ўжо тэлефануюць з жодзiнскай мiлiцыi: “Дайце загад адчынiць штаб”. Я iм адказваю: “Хопiць з мяне адной правакацыi. Прыеду ў дзевяць вечара, сустракайце, будзем працаваць хоць да ранiцы”. I адразу ж звязаўся з хлопцамi-"афганцамi" з iншых краiн СНД, усiх праiнфармаваў аб сiтуацыi. А жодзiнская мiлiцыя чамусьцi не захацела праводзiць вобыск вечарам. На той момант, вiдаць, яны яшчэ не былi падрыхтаваны да новых “здзяйсненняў” у адносiнах да мяне. Таму ў офiс прыйшлi толькi ў панядзелак недзе каля 16.00. У штабе поркалiся каля чатырох гадзiн, нiчога не знайшлi, аднак забралi камп`ютэры i экзэмпляры “Народнай волi” з надрукаваным там маiм артыкулам. Я iм паказваю касавы чэк i кажу, што я купiў газеты ў рэдакцыi i што яны не маюць права канфiскоўваць газеты. Куды там! Забралi ўсё...

— А вобыск у кватэры рабiлi ў той жа дзень?

— Так, з офiса накiравалiся да мяне дадому. Жонка нават не хавала тыя 1940 долараў, якiя мы назбiралi. Паклала iх на стол. Праз нейкi час, калi пачалi перапiсваць нумары, аказалася ўжо 2040 у.а. Такое ўражанне, што адна паперка аднекуль з`явiлася, пакуль мы былi ў зале, i зараз я не выключаю, што ў тым стосiку таксама “обнаружится” адна фальшыўка. А далей было наогул цiкава! Вiдаць, пасля таго, як старэйшага па пошуку “доказаў” маёй вiнаватасцi адчыхвосцiла па тэлефоне начальства (я быў побач i чуў), “сышчыкi” запрацавалi шпарчэй. I адзiн з iх, якi быў закрыты ад панятых вывернутым адзеннем, раптам выраўнаваўся, апусцiў руку i закрычаў: “Сюды!” А пасля быццам бы выцягнуў з бялiзны складзеныя ў чатыры разы тры стадоларавыя паперкi. Не трэба было быць моцна разумным, каб зразумець, што i гэтыя грошы таксама акажуцца фальшывымi. “Топорная” работа", — кажу я iм. “Гэта вы так думаеце”, — адказваюць.

— Работа i на самай справе “топорная”...

— Ды вы толькi падумайце лагiчна! Я, ведаючы, што мне ў любы час могуць падрыхтаваць правакацыю, еду ў Польшчу з фальшывымi доларамi. Пры гэтым фальшыўкi хаваю ў канверт, а канверт у шапку. Ды так, каб край канверта тырчэў з гэтай самай шапкi! А ў Польшчы, значыцца, я збiраўся збыць фальшывыя долары, каб сесцi менавiта ў польскую турму. Больш таго! Пасля гэтага, праз паўтара сутак пасля “шмону” ў цягнiку, калi я ўжо ведаў, што на кватэры таксама будзе вобыск, я знарок не пазбаўляюся ад фальшывых грошай, спецыяльна iх не выкiдваю i не палю, а раблю ўсё, каб iх знайшла мiлiцыя. Дык цi ёсць тут хоць кропля логiкi?! Дарэчы, аднадумцы са мной у гэтым плане i панятыя, якiя прысутнiчалi пры вобыску. А ў купэ фальшыўкi маглi падкiнуць альбо жанчыны, калi да справы далучылiся спецслужбы, альбо памежнiк, якi пэўны час знаходзiўся ў купэ адзiн.

— Аляксандр Аляксандравiч, што зараз?

— Нiчога, крымiнальная справа ўзбуджана, работа нашай арганiзацыi паралiзавана. I мне абсалютна зразумела, адкуль у гэтай гiсторыi “растуць вушы”. Гэта помста за маю пазiцыю, за публiкацыi ў “Народнай волi” серыi маiх артыкулаў, у якiх я расказаў аб сапраўдных праблемах, з якiмi сутыкаюцца “афганцы” ў сваiм сённяшнiм змаганнi з уладамi. Дзе я заявiў аб намеры стварыць палiтычную партыю на базе “афганцаў”. Дзiўна толькi, чаму мне да гэтага часу яшчэ гранату не падкiнулi, а разменьваюцца на “фальшывыя долары”. Сёння ад iх можна чакаць усяго...


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: