Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін «навядзе парадак» у Беларусі 13:54, 25/10/2006
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі сырой нафты ў Беларусь, калі не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасці з Менскам па стандартах мытных пошлін. "Калі ў нас не атрымаецца дасягнуць дамоўленнасцяў, нам прыйдзецца ўводзіць нейкія абмежаванні, чаго мы вельмі не хочам рабіць, бо ў значнай частцы па пытаннях падобнага роду ў нас атрымоўваецца дамагацца пагаднення", – сказаў У.Пуцін, адказваючы на пытанні расеянаў у прамым эфіры. Пры гэтым расейскі прэзідэнт адзначыў, што ў пытаннях паставак нафты на беларускія НПЗ "трэба наводзіць парадак".
Расейскі прэзідэнт прызнаў, што сёння ў Расеі і Беларусі "ніяк не атрымоўваецца дамагчыся агульных стандартаў у пытанні мытных пошлін, як па імпарце, так і па экспарце".
У сувязі з гэтым, адзначыў У.Пуцін, "нас некаторыя рэчы турбуюць: мы глядзім на аб`ёмы паставак сырой нафты на беларускія НПЗ, глядзім на запатрабаванні самой рэспублікі і глядзім на тое, колькі пастаўляецца потым нафтапрадуктаў за мяжу". "Тут нам, вядома ж, трэба наводзіць парадак у працэсе нармалёвага дыялога з нашымі беларускімі калегамі", – сказаў прэзідэнт РФ.