Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барадзін трызніць
13:19, 25/10/2006

Дзяржсакратару "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўлу Барадзіну ў сераду спаўняецца 60 год. У інтэав`ю "Комсомольской правде" ён заявіў, што сталіцай "саюза" двух дзяржаў будзе Якутск. Па яго словах, аб гэтым ён ужо паведаміў прэзідэнтам Пуціну і Лукашэнке.

"А я там мэрам быў, – растлумачыў Барадзін сваю пазіцыю. – Там "цёпла". Нават зімой можа "пацяплець" з мінус 52 да мінус 48. І яшчэ таму, што там тэрыторыя 3,2 мільёны квадратных кіламетраў. Як уся Еўропа".

На пытанне, ці хоча ён такім чынам "замарозіць "саюз"", Барадзін адказаў:"Ты што? Наш "саюз" ужо не замарозіш". Па яго словах, "у гэтым годзе "саюзны" бюджэт – звыш 3 мільярдаў расейскіх рублёў. А ў наступным годзе будзе павялічаны на 36%, гэта больш за 4 мільярды".

Барадзін распавёў пра "актыўную" дзейнасць "саюзнай дзяржавы". "Продыху няма, – адзначыў ён. – Гэтымі днямі прайшлі сумесныя калегіі МУС і Мінабароны двух краін, засядала камісія па тарыфах – вось будзем здымаць узаемныя абмежаванні ў гандлі, якія яшчэ засталіся".

На пытанне, як у Якуціі звычайна віншуюць юбіляраў, Барадзін адказаў: "Усіх ворагаў збіраюць, робяць з іх шашалыкі, п`юць кумыс і закусваюць мясам ворага", удакладніўшы, што гэта ён кажа сур`ёзна, а ўсіх ворагаў ён ужо даўно з`еў "з лукам". Што ж датычыцца да сяброў, то яны, па яго словах, ужо ў Маскве. "Усіх якутаў, хто мае сябры, я даўно перавёз у Маскву. Іх 48 чалавек – і ў міністэрствах, і ў пракуратуры", – заявіў Барадзін.

Свой юбілей Барадзін адзначыць, "выпіўшы газаванай вады і з`еўшы кавалачак кавуна".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: