Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Днямі рэдакцыя “Газеты Слонімскай” страціла чарговую гандлёвую кропку, дзе рэалізоўвала сваё выданне. Аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў г.Слоніма (Гродзенская вобл.), які ў прыватнай краме доўгі час прадаваў незалежнае грамадска-палітычнае выданне, выклікалі ва ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама, дзе паставілі ўльтыматум: ён павінен спыніць продаж незалежнай газеты.
У зваротным выпадку яму скасуюць дамову на арэнду памяшкання, дзе месціцца крама. Справа ў тым, што будынак, дзе прадпрымальнік арганізаваў свой бізнес, належыць упраўленню адукацыі.
Чалавека паставілі перад фактам і яму нічога не заставалася, як прыняць умовы чыноўнікаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.