Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін і Скрабец працягваюць галадоўку ў калоніі
16:50, 25/10/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін і былы дэпутат парламента Сяргей Скрабец працягваюць галадоўку пратэсту ў калоніі "Віцьба-3". Аб гэтым БелаПАН паведаміў брат С.Скрабца Аляксандр Скрабец.

Па яго словах, нядаўна ён атрымаў ліст ад брата. Зняволены Скрабец напісаў, што адміністрацыя калоніі прапаноўвала яму адмовіцца ад намеру праводзіць галадоўку разам з Казуліным. "Наўзамен яму намякнулі, што калі ён не будзе галадаць, то, магчыма, будзе станоўча разгледжанае пытанне аб яго ўмоўна-датэрміновым вызваленні або аб прымяненні да яго амністыі", – сказаў А.Скрабец. Аднак Сяргей Скрабец ад такой прапановы адмовіўся.

Сёння С.Скрабцу споўнілася 43 гады. "Я тэлефанаваў у калонію і прасіў, каб брату далі патэлефанаваць дахаты. Аднак у калоніі мне сказалі, што Сяргей не напісаў адпаведную заяву, а падказваць яму зрабіць гэта яны не абавязаныя. Але я спадзяюся, што ён усёткі сам здагадаецца гэта зрабіць і яшчэ патэлефануе сёння", – сказаў Аляксандр Скрабец.

Нагадаем, А.Казулін пачаў бестэрміновую палітычную галадоўку 20 кастрычніка. Ён пратэстуе супраць "дзеючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Савета бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. С.Скрабец пратэстуе ў знак салідарнасці с экс-кандыдатам у прэзідэнты, а таксама ў сувязі з тым, што дагэтуль не быў прадстаўлены да ўмоўна-датэрміновага вызвалення.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: