Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская дыктатура таксама думае пра ядравую зброю 12:20, 25/10/2006
Дэпутат “палаты прадстаўнікоў”, намесьнік кіраўніка міжнароднай камісіі сёньня ў наўпроставым эфіры першага канала Беларускага радыё заявіў, што ва ўмовах энэргетычнага ціску Беларусі трэба хутчэй будаваць атамную электрастанцыю, паведамляе “Радыё Свабода”. “А калі на Беларусь будуць працягваць, міжнародны ціск, то нам нічога не застанецца як падобна Ірану распрацоўваць сваю ядравую зброю” , -- сказаў Касцян.
Сяргей Касьцян выступіў супраць ціску Захаду так званага ўсясьветнага ўраду, які ўмешваецца ва ўнутраныя справы нацыянальных дзяржаваў:
“Народы маюць права на супраціў любым шляхам, прытым і на прымяненьне ядзернай зброі, калі гэта будзе неабходна для адстойваньня сваіх нацыянальных інтарэсаў”, -- сказаў “палатнік”.
Беларусь паводле міжнародных дамоваў стала без’ядзернай дзяржавай у 1996 годзе. У 1998 годзе тагачасны памочнік прэзыдэнта Сяргей Посахаў заклікаў вярнуць ядзерную зброю ў Рэспубліку Беларусь. Аляксандар Лукашэнка неаднаразова выказваўся ў тым сэнсе, што калі б Беларусь захавала ядравую зброю, то ў сьвеце зь ёю лічыліся б.