Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Афіцыйны Менск падтрымаў ядзерную праграму Ірана 10:25, 25/10/2006
Беларусь не сумняваецца ў мірным характары ядзернай праграмы Ірана і лічыць, што гэтая краіна, з`яўляючыся ўдзельнікам Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, мае права на любыя дзеянні, якія не супярэчаць гэтаму дагавору. Такую афіцыйную пазіцыю Беларусі агучыў учора, 24 кастрычніка, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, адказваючы на пытанні журналістаў.
"У нас няма падстаў сумнявацца ў мірным характары ядзернай праграмы Ірана. Кіраўніцтва Ірана неаднаразова падкрэслівала, што не праследуе мэту стварэння ядзернай зброі, а жадае валодаць мірнымі тэхналогіямі, якія не забароненыя гэтым дагаворам ", – сказаў учора Сяргей Мартынаў.
"Нашая пазіцыя ў дачыненні да гэтага простая і ясная: Іран з`яўляецца дзяржавай-удзельнікам Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Гэта – важны фактар, які неабходна адпаведным чынам ацэньваць. Як дзяржава-удзельнік Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, Іран, роўна як і любая іншая дзяржава, мае права на любую дзейнасць, якая не супярэчыць абавязальніцтвам па дадзенаму дагавору", – падкрэсліў міністр замежных спраў Беларусі.