Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шпіталізаваны яшчэ адзін удзельнік галадоўцы 15:36, 25/10/2006
Сёння а 12 гадзіне брыгадай хуткай дапамогі была шпіталяваная яшчэ адна ўдзельніца галадоўцы Таццяна Варанцова, якая адмаўлялася ад ежы 16 сутак. У цяперашні час яна знаходзіцца ў гастраэнтэралагічным аддзяленні 1-га клінічнага шпіталю.
Таццяна з’яўляецца вернікам "Царквы Ісуса Хрыста" амаль дзевяць год. Пра чыннік свайго рашэння ўдзельнічаць у акцыі яна сказала: "Я лічу, што тая самаўпраўнасць і беззаконне, якія дзеюць службоўцы ў дачыненні да "Новага Жыцця", павінны дакранацца да кожнага веруючага чалавека. Я супраць несправядлівасці і абыякавасці, таму я вырашыла падтрымаць гэтую акцыю. Нельга жыць па прынцыпе "мая хата з краю, я нічога не ведаю".