Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 кастрычніка царква "Новае жыццё" накіравала афіцыйны ліст у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У ім гаворыцца аб тым, што ідуць ужо 20-я суткі акцыі пратэсту супраць пазапраўнага рашэння Менгарвыканкама, 11 чалавек удзельнічае ў акцыі з самага пачатку, стан іх здароўя рэзка пагаршаецца, 2 чалавекі шпіталяваныя.
Нягледзячы на гэта, улады ігнаруюць патрабаванні вернікаў, а Міністэрства аховы здароўя адмовілася аказваць удзельнікам акцыі рэгулярнае медыцынскае абслугоўванне. Так, у тэлефоннай гутарцы юрысконсульта царквы С.Луканіна з галоўным лекарам 32-й паліклінікі В.Н.Чупік, якая адбылася 11 кастрычніка, высвятлілася, што яна не бачыць сэнсу ў далейшых медыцынскіх абследаваннях. З яе пункту гледжання, вернікі ў гэтым не патрабуюцца, "таму што яны і так часта пасцяцца". Замест рэгулярных абследаванняў галоўны лекар прапанавала "выклікаць хуткую дапамогу, калі стане зусім дрэнна". С.Луканін прапанаваў заключыць дагавор аб платным абслугоўванні, аднак і ў гэтым было адмоўлена.
Такія адносіны лекараў з`яўляюцца абуральнымі для ўдзельнікаў акцыі пратэсту: вернікі думаюць, што іх лічаць людзьмі другога гатунку. Ім адмоўлена не толькі ў гарантаваным Канстытуцыяй праве на свабоду веравызнання, але і ў медыцынскім абслугоўванні.