Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін не будзе балатавацца на трэці тэрмін запар 12:28, 25/10/2006
Пуцін не будзе балатавацца на трэці тэрмін запар, але разлічвае, што, пакінуўшы пост, зможа захаваць давер грамадзян і разам з імі ўплываць на жыццё краіны.
"Што датычыцца да мяне, то я казаў, што, нягледзячы на тое, што мне мая праца падабаецца, канстытуцыя не дае мне права балатавацца ў трэці раз запар", – сказаў ён падчас "прамой лініі".
"Але, нават страціўшы уладныя паўнамоцтвы і рычагі ўлады, я думаю, што, не падганяючы асноўны закон пад свае асабістыя інтарэсы, у мяне атрымаецца захаваць самае галоўнае, што павінен шанаваць чалавек, які займаецца палітыкай – ваш давер. І, выкарыстоўваючы гэта, мы з вамі зможам уплываць на жыццё ў нашай краіне. І на тое, каб гарантаваць яе развіццё паступовым чынам з тым, каб рабіць уплыў на тое, што адбываецца ў Расеі", – дадаў кіраўнік расейскай дзяржавы.