Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сотні цэркваў падтрымліваюць менскіх пратэстантаў
10:53, 25/10/2006

Сотні славянскіх евангельскіх цэркваў Амерыкі і Канады і тысячы яе сяброў прынялі спецыяльны зварот да Аляксандра Лукашэнкі, дзе вернікі кажуць пра тое, што яны не разумеюць дзеянняў Менгарвыканкама і пазіцый Вышэйшага Гаспадарчага Суду г.Менска ў дачыненні да царквы "Новае жыццё". Аб гэтым прэс-служба царквы "Новае жыццё" даведалась з ліста Івана Пашкевіча, дарадніка Біскупа Саюза Евангельскіх Хрысціянаў Баптыстаў Беларусі.

Па яго словах, такі зварот быў прыняты падчас канферэнцыі евангельскіх цэркваў Усходняга ўзбярэжжа ЗША і Канады ў г.Ефрата. Прадстаўнікі 16 штатаў гэтых краін просяць "надаць гэтай праблеме сур`ёзную ўвагу, неадкладна вырашыць канфлікт і вярнуць будынак царквы".

Таксама Пастар Уладзімір і Ванда Івановы з царквы "Новое поколение" (г.Екабпілс, Латвія) наведалі ў панядзелак "Новае жыццё", каб падтрымаць удзельнікаў паста-галадоўцы і іншых вернікаў царквы. Па іх словах, у царкве "Новое поколение" (г.Рыга) у гэтую нядзелю вернікі маліліся за беларусаў і абвясцілі пост.

Як агенцтва ProChurch.info паведамляла раней, 21 кастрычніка больш за 2 000 беларускіх пратэстантаў выйшлі на мітынг у менскі парк Дружбы Народаў. Мітынг прайшоў пад лозунгам "Блажэнны народ, у каго Госпад ёсць Бог". Вернікі Менска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама госці з Расеі выйшлі на плошчу з патрабаваннем адмяніць рашэнне Менгарвыканкама аб пазбаўленні царквы "Новае жыццё" будынка і дазволіць яго перапрафіляванне ў культавы. На мітынг прыбылі хрысціяне з Маскоўскай царквы "Эмануіл". Каля года таму хрысціяне "Эмануіла" штотыдзень выходзілі на мітынгі ў Маскве, каб абараніць уласны будынак. Зараз яны падтрымліваюць беларускіх сяброў.

20 кастрычніка вернікі суполкі "Эмануіл" выйшлі да будынка маскоўскай мэрыі і беларускай амбасады, – перадало інфармагенцтва ТБН. Вернікі прынеслі транспаранты з лозунгамі "Патрабуем вярнуць будынак "Новаму жыццю"!", "Свабоду пратэстантам Беларусі!", "Людзі галадаюць, службоўцы паклёпнічаюць!". Пра гэта яны распавялі пастару царквы "Новае жыццё" Вячаславу Ганчарэнку на наступны дзень ужо на менскім мітынгу. А яшчэ ўручылі хрысціянам зварот, які быў адпраўлены ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Ад прыватных праблем суполкі "Новае Жыццё" хрысціяне перайшлі да агульных пытанняў. Таму на мітынгу гучалі патрабаванні пачаць змяняць наяўнае заканадаўства, з улікам інтарэсаў усіх рэлігійных канфесій у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: