Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пастару «Новага жыцця» пагражаюць штрафам у 6 мільёнаў рублёў 15:30, 25/10/2006
Царква "Новае жыццё" атрымала сёння ліст з Вышэйшага гаспадарчага суду, у якім паведамлялася, што пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка можа быць прыцягнуты да адказнасці за невыкананне пастановы суду і аштрафаваны на 200 базавых велічынь – 6 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведамілі ў прэс-службе царквы.
Нагадаем, што царква "Новае жыццё" падала заяву ў ВГС у сувязі з рашэннем Менгарвыканкама і Менскага гаспадарчага суду аб перадачы на баланс ЖРЭА Маскоўскага раёна будынка суполкі. Паступіць такім чынам вернікам параіў памочнік Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта Алег Пралескоўскі падчас сустрэчы з пастарам гэтай царквы.
У лісце ВГС таксама паведамляецца, што з рахунка царквы "Новае жыццё" былі знятыя 310 тысяч беларускіх рублёў дзяржаўнай пошліны за прымусовае выкананне рашэння Мінгарвыканкама аб продажы будынка.
Такім чынам надзеі пратэстантаў на Вышэйшы гаспадарчы суд не апраўдаліся. У царкве сёння галадаюць 103 вернікі. Галадоўка пратэстантаў у падтрымку царквы пачалася яшчэ 6 кастрычніка.