Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец: «Свабоду я згубіў, гонар – не» 11:25, 25/10/2006
Адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" прапанавала палітвязню Сяргею Скрабцу адмовіцца ад намеру правадзіць галадоўку ў падтрымку патрабаванняў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў брат былога дэпутата Аляксандр Скрабец, які на днях атрымаў ад Сяргея Скрабца ліст.
У лісце палітык паведамляе, што яму намякалі ў калоніі, што, калі ён не будзе галадаць, то, магчыма, будзе вызвалены датэрмінова. З ліста вынікае, што Скрабец катэгарычна адмовіўся ад шчодрай прапановы. "Свабоду я згубіў, гонар – не", – піша палітвязень.
Нагадаем, што Сяргей Скрабец і Аляксандр Казулін трымаюць галадоўку пратэста з 20 кастрычніка. Палітвязні заклікаюць Савет бяспекі ААН звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі.