Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны прэміяй Еўрапарламента
13:06, 26/10/2006


 ПАЛIТЫКА 

У будынку Менгарвыканкама затрымалі жонку палітолага Уладзіміра Мацкевіча
17:34, 26/10/2006

Сваякі галадаючых вернікаў царквы "Новае жыццё" сёння паспрабавалі прайсці на прыём да намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова. Аднак у будынку мэрыі іх затрымалі невядомыя людзі ў цывільным. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі ў прэс-службе царквы "Новае жыццё".

Ядзерная зброя ў Беларусі: пустыя гутаркі або рэальныя планы?
16:56, 26/10/2006

"Дэпутат" Сяргей Касцян заявіў, што Беларусь мае права распрацоўваць уласную ядзерную зброю. Заява прагучала ў эфіры дзяржаўнага беларускага радыё і, па існуючым у Беларусі законам, можа быць расцэненая як забаронены заклік, але Касцян сцвярджае, што паступіў у адпаведнасці з Канстытуцыяй, якая гарантуе свабоду слова і меркаванняў.

Расейскі амбасадар апраўдваецца за Пуціна
16:38, 26/10/2006

Заява прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб магчымым абмежаванні паставак нафты ў Беларусь у выпадку недасягнення ўзгаднення па пытанні мытных пошлін не з`яўляецца ўльтыматыўным, заявіў "Інтэрфаксу" амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "Не, гэта не варта разглядаць як ультыматум", – сказаў амбасадар, адказваючы на пытанне агенцтва.

Удзельніца галадоўцы знаходзіцца ў рэанімацыі
15:59, 26/10/2006

Сёння, 26 кастрычніка, у рэанімацыйнае аддзяленне раённага шпіталю п.Бараўляны Менскага раёна шпіталяваная Вольга Крышнева, з сімптомамі парушэння сардэчна-сасудзістай дзейнасці. 50-гадовая жанчына ўдзельнічала ў галадоўцы ў абарону царквы "Новае жыццё" і не прымала ежу 21 дзень

Мілінкевіч: «Андрэй Сахараў спрабаваў зрабіць палітыку маральнай»
14:56, 26/10/2006

Прэмія, якой сёньня Эўрапарлямэнт узнагародзіў лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, носіць імя Андрэя Сахарава — знакамітага савецкага праваабронцы і навукоўца-ядзершчыка. З гэтай нагоды Аляксандар Мілінкевіч сказаў «Радыё Свабода», што імя Андрэя Сахарава ён упершыню пачуў тады, калі знакаміты навуковец яшчэ не займаўся правабарончай дзейнасьцю. "Ён — фізык, і я — фізык. І я ведаў ягоныя працы, ведаў яго як выдатнейшага навукоўца",— заўважыў А.Мілінкевіч.

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў павінны будуць падаць звесткі аб прыбытках
14:53, 26/10/2006

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі, за выключэннем кандыдатаў, якія балатуюцца ў сельскія і пасялковыя саветы, павінны будуць падаць дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, у якіх павінны быць прадстаўленыя прыбыткі, атрыманыя за 2005 год.

МУС Беларусі вырашае пытанне аб увядзенні віз для грамадзян Грузіі
14:50, 26/10/2006

Пытанне аб увядзенні віз для грамадзян Грузіі яшчэ не вырашанае, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. "Нам гэта (увядзенне віз) спрасціла бы задачу, бо мы знаходзімся ў адзінай міграцыйнай прасторы з Расеяй. Але, з дугога боку, існуюць пытанні, у якіх і мы зацікаўленыя, у прыватнасці, роднасны абмен. Мы абмяркоўваем пытанне ўвядзення віз, але пакуль пэўна сказаць, да чаго прыйдзем – складана", – сказаў Навумаў журналістам у чацвер у Менску.

Каля адміністрацыі прэзідэнта затрымалі пікетчыка і журналістаў
14:48, 26/10/2006

За спобу правядзення пікету каля будынку адміністрацыі прэзідэнта ў Менску затрыманыя актывіст апазіцыі Алесь Абрамовіч, а таксама двое журналістаў. Апазіцыянер прыйшоў да адміністрацыі з плакатам "Свабоду Казуліну і іншым палітвязням!".

Зміцер Дашкевіч: «Самая вялікая праблема тут – недахоп паветра»
14:28, 26/10/2006

Газэта “Наша Ніва” надрукавала сёння чарговы ліст з-за кратаў лідэра “Маладога Фронта” Зміцера Дашкевіча. Маладзёвы лідэр больш месяца ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Менску. 30 кастрычніка Дашкевіча будуць судзіць па артыкулу 193 Крымінальна кодэкса – “выступленне ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

ЦВК не будзе запрашаць міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары
14:22, 26/10/2006

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі не плануе запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбары мясцовых дэпутатаў, якія адбудуцца 14 студзеня 2007 года. "Звычайна, міжнародная практыка сведчыць пра тое, што на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Таму і мы не плануем запрашаць міжнародных назіральнікаў", – заявіла старшыня Цэнтрвыканкама Беларусі Лідзія Ярмошына журналістам у чацвер у Менску.

У студэнтаў факультэту журналістыкі БДУ бяруць падпіскі аб нявыезьдзе за мяжу
14:19, 26/10/2006

У самым пачатку кастрычніка Беларускаю школай журналістыкі супольна з польскім цэнтрам міжнародных стасункаў быў зладжаны трэнінг для беларускіх журналістаў у Варшаве. Сярод іх былі студэнты факультэту журналістыкі БДУ. Калі група журналістаў пасьля трэнінгу вярталася ў Менск па цягніку, падчас праверкі пашпартоў супрацоўніца камітэту дзяржаўнай бясьпекі перапісала імёны й прозьвішчы ўсіх, хто браў удзел у праграме. Сярод іх была студэнтка другога курсу факультэту журналістыкі БДУ, сябра моладзі Партыі БНФ Даша Румянцава.

Менчукоў заклікаюць прыйсці на суд над Зміцерам Дашкевічам
14:15, 26/10/2006

У Менску працягваецца інфармацыйная кампанія сярод жыхароў беларускае сталіцы. Штодзённа маладзёвыя актывісты распаўсюджваюць тысячы ўлётак, у якіх заклікаюць менчукоў прыйсьці 30 кастрычніка ў 11:00 у Кастрычніцкі суд, дзе пачнеццца палітычны судовы працэс над лідэрам “Маладога Фронта” Зміцерам Дашкевічам. Маладзёвага лідэра, нагадаем, абвінавачваюць у «выступленні ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Андрэй Саннiкаў: «Нават у такiм выпадку выключэнняў не павiнна быць»
13:50, 26/10/2006

“Я лiчу, што калi iснуе спiс невыязных чыноўнiкаў, то забароны ў адносiнах да гэтых людзей павiнны дзейнiчаць. Нягледзячы нi на што. Чаму Пяткевiч i Галаванаву выдалi вiзы? Па-першае, Швейцарыя не член Еўрасаюза. Па-другое, дзейнiчае правiла мiжнародных арганiзацый: дзяржавы, на тэрыторыi якiх дзейнiчаюць такiя арганiзацыi, падпарадкоўваюцца ў дадзеным выпадку iх рэжыму. Напрыклад, нават Фiдэль Кастра ў свой час лятаў у Злучаныя Штаты Амерыкi, паколькi Куба — член ААН... Мiжнародная арганiзацыя працы — гэта, як i ААН, таксама мiжнародная арганiзацыя. Канешне, калi б Швейцарыя зрабiла адпаведныя рэкамендацыi, то iх паездка магла б i не атрымацца. Але швейцарцы вельмi дбайна ставяцца да выканання абавязкаў прымаючага боку многiх мiжнародных арганiзацый. Але я лiчу, што нават у такiм выпадку выключэнняў не павiнна быць”, -- пракаментаваў “Народнай воле” візіт у Швейцарыю намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталлі Пяткевiч і мiнiстра юстыцыi Вiктара Галаванава міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Андрэй Саннікаў.

Чаму адкрылi вiзы Галаванаву i Пяткевiч?
13:45, 26/10/2006

У мiнулы панядзелак прэм`ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi падпiсаў пастанову Савета мiнiстраў №1356 аб накiраваннi ўрадавай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у Швейцарскую Канфедэрацыю. Як паведамляе “Народная воля”, у Жэневу для правядзення кансультацый у штаб-кватэру Мiжнароднай арганiзацыi працы па пытаннях, звязаных з рэкамендацыямi гэтай арганiзацыi, з`ездзiлi намеснiк прэм`ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталля Пяткевiч, мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў, першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Алена Колас, намеснiк начальнiка ўпраўлення фiнансавых зносiн галоўнага эканамiчнага ўпраўлення апарату Савета мiнiстраў Аляксандр Румак, намеснiк генеральнага дырэктара Мiнскага аўтамабiльнага завода Эдуард Падаляк i начальнiк упраўлення знешнiх сувязяў i партнёрскай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iгар Старавойтаў.

Сергей Альфер: «Получается замкнутый круг»
13:42, 26/10/2006

14 января в Беларуси пройдут выборы в местные Советы депутатов. В минувшую пятницу закончилось формирование территориальных избирательных комиссий. По всей стране их будет более полутора тысяч, 152 из них — в районных центрах и областных городах Беларуси. Но ни в одной не оказалось представителей оппозиционных партий.

Пуцін яшчэ раз націснуў на Лукашэнку па тэлефоне?
13:32, 26/10/2006

Уладзімір Пуцін у чацвер пагутарыў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае "РІА "Новости". "Падчас размовы абмяркоўваліся бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва", – паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Аляксей Громаў.

Аляксандр Мілінкевіч: «Еўропа падтрымала дэмакратычную Беларусь»
13:17, 26/10/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч названы лаурэатам прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 год. «Сёння амаль паўмільярда еўрапейцаў працягнула Беларусі руку падтрымкі і партнерства. Гэта перамога маральных прынцыпаў. Еўропа падтрымала дэмакратычную Беларусь, грамадзяне якой імкнуцца і вельмі высока цэняць свабоду, праўду і справядлівасць», - пракаментаваў Аляксандр Мілінкевіч рашэнне Еўрапарламента.

Аляксандра Казуліна наведае адвакат
13:10, 26/10/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін сёння павінен сустрэцца з адвакатам Ігарам Рынкевічам. Адвакат наведае выпраўленчую калонію "Віцьба-3", дзе знаходзіцца яго падабаронны. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна.

Бюджэт фармуюць з улікам падаражэння расійскага газу
12:40, 26/10/2006

Газавы складальнік у праекце бюджэту Беларусі на 2007 год вызначаны, зыходзячы з прагназуемага росту коштаў на газ у Расеі. Мяркуецца, што ён складзе парадку 15%. Аб гэтым паведаміў сёння міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, адказваючы на пытанні журналістаў.

Джэніфер Лопэс за 1 мільён даляраў павіншавала Барадзіна з юбілеем
12:30, 26/10/2006

Джэніфер Лопэс прыбыла ў Маскву, каб павіншавць з юбілеем дзяржсакратара так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна. Як піша NEWSru.com, за выкананне гэтай ганаровай місіі актрыса і спявачка атрымала мільён даляраў.

В России предложили ограничить свободу слова в интернете
12:05, 26/10/2006

Руководство МВД и Генпрокуратуры под предлогом борьбы с экстремизмом обратилось к сенаторам с предложением законодательно ввести ответственность владельцев информационных ресурсов в российском сегменте интернета за размещаемую на них информацию.

«Время новостей»: Угрозы Путина связаны с увеличением цены на российский газ
12:02, 26/10/2006

В ходе вчерашнего общения с предпринимателем из Брянска президент Владимир Путин пригрозил Беларуси сокращением поставок нефти, если странам не удастся договориться о ставках таможенных пошлин на нефтепродукты. Российская газета «Время новостей» пишет, что вчерашняя угроза Владимира Путина лежит в рамках кампании по увеличению цены российского газа для Беларуси. Как известно, «Газпром» ведет тяжелые переговоры о контракте на следующий год. По неофициальным данным, в проекте договора, который получил Минск, фигурирует цена в 200 долл. за тысячу кубометров.

Европарламент объявит лауреата премии имени Сахарова за 2006 год
11:50, 26/10/2006

В Европарламенте в четверг, как ожидается, объявят лауреата премии имени А.Д.Сахарова за 2006 год, его предстоит определить в ходе совместного заседания в Страсбурге лидерам политических фракций и председателю Европарламента.

Мінфін абмяркоўвае ўльтыматум Пуціна
11:34, 26/10/2006

Беларусь гатовая абмяркоўваць з Расеяй магчымасць заключэння асобнага пагаднення аб раздзелу беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, заявіў журналістам у чацвер ў Менску міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, каментуючы заяву прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб магчымасці абмежавання паставак нафты ў Беларусь у выпадку недасягнення дамоўленнасцяў аб размеркаванні беларускіх мытных пошлін на нафтапрадукты паміж бюджэтамі двух краін.

На «Белшыне» галадаюць 10 прафсаюзных актывістаў
11:30, 26/10/2006

На ААТ "Белшына" у знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі галадае ужо 10 актывістаў Беларускага незалежнага прафсаюза, паведамляе www.praca-by.info. Ужо 24-я суткі не прымае ежу намеснік старшыні пяршоўкі БНП Алена Захожая. Учора, 25 кастрычніка, адбылася сустрэча генеральнага дырэктара завода Зміцера Кацярыніча з удзельнікамі акцыі пратэсту і старшынёй пяршоўкі Васілём Корабавым.

У Баранавічах пратэстуе больш за сотню прадпрымальнікаў
11:17, 26/10/2006

Больш за сотню прадпрымальнікаў у Баранавічах пратэстуюць супраць ліквідацыі гандлёвых месцаў. Замест звыклых палатак на рынку ў бліжэйшы час з’явяцца ралеты, якіх на ўсіх не хапае.

Барадзін не збіраецца ў прэзідэнты Якуціі
11:02, 26/10/2006

Учора ў акружэнні дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна аспрэчылі паведамленні, якія з`явіліся ў СМІ, аб тым, што ён нібы прэтэндуе на пост кіраўніка Якуціі. "Гэта ўсяго толькі чуткі і здагадкі, – заявіў "Інтэрфаксу" яго прэс-сакратар Іван Макушок. – Ніхто Паўлу Барадзіну такіх прапаноў не рабіў". Па яго словах, дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" "не бачыць сябе на іншай пасадзе і ў яго на гэтым пасту маюцца вялікія планы".

Мілінкевіч зьбіраецца падаць судовы зыск на БТ
10:54, 26/10/2006

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч сёньня зьбіраецца падаць судовы зыск з нагоды зьнявагі гонару і годнасьці на першы нацыянальны тэлеканал, паведамляе “Радыё Свабода”. Як ён лічыць, 13 і 27 жніўня, а таксама 6 верасьня ў перадачы “У цэнтры ўвагі” былі дыскрыдытаваныя ён ды ягоная сямья. У тэлесюжэтах, прынамсі, паведамлялася, што, нібыта, старэйшы сын экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандар “за грошы Захаду” скупляе хаты ў радавой вёсцы Мілінкевічаў, каб, маўляў, праводзіць у іх “апазыцыйныя сходы”.

Беларусь можа зачыніць расейскія васковыя аб`екты на сваёй тэрыторыі
10:45, 26/10/2006

Беларускія ўлады расцанілі словы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб перспектывах беларуска-расейскіх адносінаў, сказаныя ў сераду падчас адказаў на пытанні расейцаў у прамым эфіры, як незацікаўленасць Расеі ў стварэнні "саюзнай дзяржавы", перадае Інтэрфакс. "Улічваючы тон і абраную форму выкладання сваёй пазіцыі аб перспектывах "саюзнага будаўніцтва", можна сказаць, што выказванні Уладзіміра Пуціна носяць ультыматыўны характар", – заявіў у сераду журналістам кіраўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы "савета рэспублікі" "нацыянальнаха сходу" Беларусі Мікалай Чаргінец. Пры гэтым палітык адзначыў, што ў адказ на гэтыя выказванні Беларусь можа "разглядзець пытанне аб далейшым знаходжанні расейскіх вайсковых аб`ектаў на сваёй тэрыторыі".

Свабоду палітвязням!
10:35, 26/10/2006

Сёння Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" распаўсюдзіў Зварот, у якім выказвае пратэст супраць узмацнення рэпрэсій рэжыма ў дачыненні да моладзі і заклікае беларусаў выказаць салідарнасць з лідэрам “Маладога Фронта” Зміцерам Дашкевічем, суд над якім пройдзе 30 кастрычніка. “Калі мы не спынем махавік рэпрэсій зараз, то заўтра новыя ахвяры трапяць за краты! Мы павінны быць пільнымі і не маўчаць, бо заўтра наша краіна можа цалкам ператварыцца ў зону ўзмоцненага рэжыму. Па праву бацькоў мы можам запатрабаваць адказу за цяжкія лёсы нашых дзяцей! Мы патрабуем вызваліць усіх палітвязняў, скасаваць усе вынесеныя прысуды па палітычных матывах! Свабоду Астрэйку, Дранчуку, Севярынцу, Дашкевічу, Фінькевічу!”, -- гаворыцца ў заяве.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Игорь Добролюбов написал книгу о кино и хороших людях
14:14, 26/10/2006

22 октября народному артисту Беларуси (а по сути-то — народному кинорежиссеру) Игорю Добролюбову исполнилось 73 года. И так уж совпало, что к этому времени подоспела его книга воспоминаний “Осколки памяти”. И хотя Игорь Михайлович, к великому сожалению, переживает не лучшие времена — летом он перенес инсульт, тем не менее духом не падает. Более того — называет свою кинематографическую судьбу счастливой. И это несмотря на четыре перенесенных инфаркта и более чем десятилетнее забвение, на которое обрекла его новая белорусская власть.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Католики просят Лукашенко не высылать из Беларуси польских ксендзов
15:54, 26/10/2006

Верующие Гродненской диоцезии Белорусской римско-католической церкви обратились с посланием к Александру Лукашенко. В нем содержится просьба решить вопрос о продлении разрешения на работу на следующий год семи польским священникам и пяти польским монахиням.

Полный гламур
12:37, 26/10/2006

Встревожены ли вы тем, кто все-таки попадет в Tор-50 красивых и успешных людей города Минска? Мы встревожены и обеспокоены. Поэтому посчитали необходимым явиться на закрытое заседание независимых экспертов, организованное в клубе «Белая вежа» в рабочий полдень 17 октября. В числе 28 экспертов - дизайнеры, стилисты, консультанты по имиджу, модельеры (Иван Айплатов, Ольга Самощенко), фотографы (Александр Конотоп, Андрей Щукин, Павел Морозов и др.) и даже представители некоторых СМИ («Женский журнал», «АиФ» в Беларуси», «КП» в Белоруссии», Where Minsk ).

У гэтым годзе 450 грамадзянаў Беларусі прададзеныя ў рабства
11:57, 26/10/2006

Праваахоўныя органы Беларусі за 9 месяцаў 2006 года выявілі больш за 500 злачынстваў у сферы гандлю людзьмі. Як паведамілі "Інтэрфаксу" у чацвер у МУС Беларусі, 160 з больш чым за 500 злачынстваў у гэтай вобласці звязаныя з продажам пацярпелых за мяжу. У прыватнасці, МУС Беларусі валодае інфармацый аб 450 ахвярах злачынстваў у сферы гандлю людзьмі. 50 ахвяр былі непаўналетнімі падлеткамі.

В Беларуси рабочий день переносится с понедельника 6 ноября на субботу 4 ноября
11:21, 26/10/2006

В Беларуси рабочий день переносится с понедельника 6 ноября на субботу 4 ноября текущего года. Соответствующее решение содержится в постановлении Совета Министров от 25 октября нынешнего года №1415.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: