Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На «Белшыне» галадаюць 10 прафсаюзных актывістаў 11:30, 26/10/2006
На ААТ "Белшына" у знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі галадае ужо 10 актывістаў Беларускага незалежнага прафсаюза, паведамляе www.praca-by.info. Ужо 24-я суткі не прымае ежу намеснік старшыні пяршоўкі БНП Алена Захожая. Учора, 25 кастрычніка, адбылася сустрэча генеральнага дырэктара завода Зміцера Кацярыніча з удзельнікамі акцыі пратэсту і старшынёй пяршоўкі Васілём Корабавым.
Удзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць зарэгістраваць пяршоўку і выплаціць прэміі і даплаты на аздараўленне сябрам БНП. Адміністрацыя завода адмаўляецца ў поўнай меры выканаць патрабаванні актывістаў незалежнага прафсаюза.
"Падчас сустрэчы нічога не атрымалася дасягуць, – каментуе сітуацыю лідэр БНП Васіль Корабаў. – На ўсе прапановы гендырэктар адказвае "не". Па словах Васіля Корабава, пад канец перамоваў усё ж атрымалася ўмовіцца аб сумеснай працы на наступным тыдні юрыстаў завода і прафсаюза. Старшыня БНП лічыць, што на час перамоў можна было б прыпыніць галадоўку, бо стан здароўя ўдзельнікаў акцыі пагаршаецца. Але галадаючыя актывісты настойваюць на галадоўцы датуль, пакуль іх патрабаванні не будуць выкананныя цалкам. Мужчыны ўгаворваюць прыпыніць галадоўку толькі Алену Захожую якая ўжо які дзень не можа абыходзіцца без абязбольвальных сродкаў. Удзельнікі акцыі пратэсту не вераць у поспех перамоваў, калі галадоўка будзе спыненая.
"Учора яны дамовіліся да таго, што не могуць выканаць нашыя патрабаванні, бо не могуць абразіць сваіх сацыяльных партнёраў – "Белхімпрафсаюз", – расказвае Алена Захожая. – Быццам на заводзе працуюць і зарабляюць прыбытак толькі сябры афіцыйнага прафсаюза, а мы тут проста дурня валяем. Гэта не перамовы – гэта проста здзекванне. Якія перамовы можна весці ў справе аднаўлення законнасці?"
Алена Захожая паведаміла, што ў Магілёўскім абласным судзе на 8 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі на пастанову суду г.Бабруйска аб адмове ва ўзбуджэнні вытворчасці па справе аб прызнанні і ўстраненні факта дыскрымінацыі працаўнікоў ААТ "Белшына" па прафсаюзнай прыналежнасці.