Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандра Казуліна наведае адвакат 13:10, 26/10/2006
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін сёння павінен сустрэцца з адвакатам Ігарам Рынкевічам. Адвакат наведае выпраўленчую калонію "Віцьба-3", дзе знаходзіцца яго падабаронны. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна.
Нагадаем, што Аляксандр Казулін з 20 катсрычніка трымае бестэрміновую галадоўку пратэста супраць "існуючага ў краіне беззаконня", а таксама спрабуе прыцягнуць увагу Савета Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. У знак салідарнасці з патрабаваннямі Казуліна ў віцебскай калоніі таксама галадае другі палітвязень, былы дэпутат Сяргей Скрабец.