Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барадзін не збіраецца ў прэзідэнты Якуціі 11:02, 26/10/2006
Учора ў акружэнні дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна аспрэчылі паведамленні, якія з`явіліся ў СМІ, аб тым, што ён нібы прэтэндуе на пост кіраўніка Якуціі. "Гэта ўсяго толькі чуткі і здагадкі, – заявіў "Інтэрфаксу" яго прэс-сакратар Іван Макушок. – Ніхто Паўлу Барадзіну такіх прапаноў не рабіў". Па яго словах, дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" "не бачыць сябе на іншай пасадзе і ў яго на гэтым пасту маюцца вялікія планы".