Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў павінны будуць падаць звесткі аб прыбытках 14:53, 26/10/2006
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі, за выключэннем кандыдатаў, якія балатуюцца ў сельскія і пасялковыя саветы, павінны будуць падаць дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, у якіх павінны быць прадстаўленыя прыбыткі, атрыманыя за 2005 год.
«Улічваючы, што дэкларацыі павінны быць прадстаўленыя ў выбарчыя камісіі не пазней 4 снежня 2006 года, то звесткі аб прыбытках, якія былі атрыманыя кандыдатамі ў 2006 году, не ўяўляецца магчымым прад`явіць», – заявіла сябра Цэнтрвыканкама Надзея Кісялёва на паседжанні камісіі ў чацвер. Па яе словах, "пазіцыя міністэрства па падатках і зборах такая, што кандыдатамі ў дэпутаты павінны быць паказаныя прыбыткі, атрыманыя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2005 года, нягледзячы на тое, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, дэкларацыі аб прыбытках падаюцца за каляндарны год, папярэдні выбарам", – сказала Н.Кісялёва, нагадаўшы, што мясцовыя выбары ў рэспубліцы адбудуцца 14 студзеня 2007 года.
Акрамя таго, адзначыла сябра ЦВК, кандыдат у дэпутаты павінен будзе ў дэкларацыі пералічыць маёмасць, якая знаходзіцца ў яго ва ўласнасці.
Н.Кісялёва таксама нагадала, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, выбарчыя камісіі маюць права накіраваць на праверку звестакі, выкладзеныя у дэкларацыі, у падатковыя інспекцыі, ДАІ і іншыя дзяржорганы, – паведамляе "Інтэрфакс".
Падчас паседжання сябры ЦВК звярнулі ўвагу на тое, што могуць паўстаць некаторыя цяжкасці з апублікаваннем звестак аб прыбытках і маёмасці кандыдатаў у друкаваных СМІ. У гэтай сувязі прапаноўваецца паказаць гэтыя звесткі ў агульным плакаце з інфармацыяй аб кандыдатах, сказала Н.Кісялёва.