Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Удзельніца галадоўцы знаходзіцца ў рэанімацыі
15:59, 26/10/2006

Сёння, 26 кастрычніка, у рэанімацыйнае аддзяленне раённага шпіталю п.Бараўляны Менскага раёна шпіталяваная Вольга Крышнева, з сімптомамі парушэння сардэчна-сасудзістай дзейнасці. 50-гадовая жанчына ўдзельнічала ў галадоўцы ў абарону царквы "Новае жыццё" і не прымала ежу 21 дзень

111 пратэстантаў прымаюць удзел у бестэрміновай галадоўцы ў абарону менскай царквы "Новае жыццё" Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліке Беларусь. З іх 32 увесь час знаходзяцца ў храме суполкі, які знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава па вул.Кавалёва, 72, а 42 чалавекі праводзяць галадоўку, начуючы ў царкве і час ад часу наведваючы яе ўдзень. Акрамя таго, 37 чалавек удзельнічаюць у акцыі пратэсту ў шэрагу гарадоў Беларусі, Расеі, Украіны і Фінляндыі. У мінулую ноч у храме знаходзіліся 73 чалавекі.

25 кастрычніка сваякі галадаючых стварылі камітэт абароны ўдзельнікаў акцыі для правядзення сустрэч са службоўцамі па вырашэнню сітуацыі вакол суполкі. Сёння запланаваная сустрэча сваякоў галадаючых са старшынёй Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанідам Гулякай.

Нагадаем, галадоўка пачалася 5 кастрычніка. Яе ўдзельнікі патрабуюць адмены рашэння Мінгарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка, а таксама наданні культавага статусу будынку царквы, у якім раней знаходзіўся кароўнік, выкуплены суполкай у калгасу імя Міхаіла Калініна. Адным з доказаў незаконнасці дзеянняў улад галадаючыя лічаць мізэрную суму ацэнкі квадратнага метра будынка – прыкладна 10 даляраў ЗША, за якую прапанавана прадаць храм дзяржаўнаму фонду "Менгармаёмасць".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: