Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Каля адміністрацыі прэзідэнта затрымалі пікетчыка і журналістаў 14:48, 26/10/2006
За спобу правядзення пікету каля будынку адміністрацыі прэзідэнта ў Менску затрыманыя актывіст апазіцыі Алесь Абрамовіч, а таксама двое журналістаў. Апазіцыянер прыйшоў да адміністрацыі з плакатам "Свабоду Казуліну і іншым палітвязням!".
Праз некалькі хвілін Абрамовіч быў затрыманы супрацоўнікамі службы аховы прэзідэнта. Разам з ім былі затрыманыя супрацоўніца беларускай службы "Радыё Cвабода" Галіна Абакунчык і карэспандэнт штотыднёвіка "Беларусы і рынак" Ксенія Авімава.
Пасля праверкі дакументаў журналісты былі вызваленыя. Алеся Абрамовіча чакае суд. Зараз апазіцыянер знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Менска.